Душпастырскія аб’явы Шчучын 18.04.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІІІ ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В — 2021/ - 18.04.2021

 

Сёння пасля кожнай Св. Імшы, пры выхадзе з касцёла можна будзе скласці свае ахвяры на патрэбы ўтрымання Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне.

 

 

 

З літургічнага календара:

 

20 красавіка (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

23 красавіка (пятніца) – успамін св. Юрыя, мучаніка.

Таксама 23 красавіка Папа Францішак адзначае дзень імянінаў. Таму ў гэты дзень молімся за Папу Рымскага аб патрэбныя для яго ласкі ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам.

 

24 красавіка (субота) -  успамін св. Войцеха, біскупа і мучаніка.

 

25 красавіка (нядзеля) – Нядзеля Добрага Пастыра. Сусветны Дзень малітв аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

Таксама ў 25 дзень месяца адзначаем Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў набажэнства да св. Юзафа Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складае свае ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews