Душпастырскія аб’явы Лiда 04.04.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана /В/

 

04.04.2021 г.

  • Сёння Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (Пасха) і заканчэнне Пасхальнага Трыдуума. Распачалася Велікодная актава, якая будзе трываць да 11 красавіка – Нядзелі Божай Міласэрнасці. Падчас актавы ў пятніцу 9 красавіка посту няма. Сёння будзе яшчэ св. Імша а 11.30 для ўсіх вернікаў. Спецыяльнай св. Імшы для дзяцей не будзе.
  • 5 красавіка - Велікодны панядзелак (у актаве). Св. Імшы ў нашым касцёле раніцай а 9.00, а вечарам у 18.30. Змена ружанцовых таямніцаў адбудзецца пасля св. Імшы а 9.00.

Інтэнцыя на месяц красавік: Будзе малітва аб Божым благаслаўленні для земляробаў нашай дыяцэзіі і каб Пан Бог захаваў нас ад голаду.

 

  • 7 сакавіка (ср) – Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца а 18.30.

 

  • 10 сакавіка (сб) – Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00.

 

  • У наступную нядзелю (11.04) Урачыстасць Божай Міласэрнасці. Парафіяльны адпуст у парафіі Божай Міласэрнасці ў м-не Маладзёжны адбудзецца а 15.00 гадзіне.      Кс. пробашч сардэчна запрашае.

 

  • Сёння ў школьнікаў закóнчваюцца канікулы, таму на гэтым тыдні ўжо распачнуцца ўрокі па рэлігіі.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

  • Таксама і ад нашай святарскай піярскай супольнасці прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды ўрачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана. Няхай пасхальная праўда дапамагае нам знайсці адказы на актуальныя выклікі нашага жыцця. Яе перамяняючая радасць і навізна няхай у гэты асаблівы час змагання з пандэміяй дасягне нашых дамоў, сем’яў, месцаў працы, вучобы і ўсёй нашай Бацькаўшчыны, якая ў гэты асаблівы час вельмі патрабуе Бога! Няхай ўваскрослы Езус сваёй ласкай дапамагае ўсім нам штодзённа ўваскрасаць да новага жыцця і толькі Яго прызнаваць сваім Панам і Богам. Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews