Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
Пальмóвую нядзелю — Мýкі Пана /В/
28.03.2021 г.
- Сёння Пальмóвая (ці вербная) нядзеля. У Касцёле распачаўся Вялікі Тыдзень Мýкі Пана.
- Падчас кожнай св. Імшы здзяйсняецца абрад благаслаўлення вербаў. Пасля св. Імшы а 11.30 адбудзецца конкурс для дзяцей “Найвышэйшая і найпрыгажэйшая вярба”.
- Сёння Песні Жальбы (Gorzkie żale) а 17.30.
____________________________________________________________
СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ
Вялікі Чацвер (1 красавіка)
10.00 - Імша Хрызма ў катэдральным касцёле ў Гродне з ксяндзамі біскупамі і святарамі. У нашым касцёле ў чацвер не будзе св. Імшы а 9.00 раніцай.
Вечарам у 18.30 – Св. Імша Вячэры Пана. У гэты дзень Пан Езус устанавіў сакрамэнты Эўхарыстыі і Пасвячэння (святарства), таму ў гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх святароў і аб новыя святарскія пакліканні. Пасля Св. Камуніі адбудзецца перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцу. Пасля літургіі з галоўнага алтара знімаецца абрус, а табэрнакулюм будзе пустым і прыадчыненым аж да Вігіліі Пасхальнай. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы будзе трываць да 22.00 гадз.
Вялікая Пятніца (2 красавіка)
У гэты дзень, а таксама ў суботу да вечара, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не цэлебруе Св. Імшу. У другой палове дня адбудзецца Літургія Мýкі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. У гэты дзень прадпісаны абавязковы сціслы пост - на працягу дня можна толькі адзін раз паесці дасыта і два разы лёгка, устрымліваючыся ад мясных страваў.
Пасля Літургіі Мýкі Пана і ў суботу да Вігіліі Пасхальнай перад Крыжом укленчваем, як перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы распачнецца а 09.00.
- Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) а 9.00. Потым будзе працяг Адарацыі Найсв. Сакрамэнту ў цямніцы. Кожны, хто пажадае будзе мець магчымасць прыйсці ў зручную яму гадзіну, каб памаліцца перад Найсв. Сакрамэнтам.
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці. Пасля будзе працяг Адарацыі Найсв. Сакрамэнту.
17.30 – Крыжовы Шлях для ўсіх вернікаў
18.30 – Літургія Мýкі Пана
– пасля заканчэння Літургіі, адбудзецца перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў грабніцу Пана.
– Гэта першы дзень навэнны да Божай Міласэрнасці
– Песні Жальбы (Gożkie Żale) – адспяваем усе тры часткі
– Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў грабніцы Пана будзе трываць да 22.00 гадз.
Вялікая Субота (3 красавіка)
У Вялікую суботу ўвесь Касцёл прабывае каля грабніцы Пана, разважае пра мýку і смерць Хрыста і Яго сыходжанне ў адхлань. У малітве і посце чакае Яго ўваскрасення. У суботу паводле традыцыі захоўваецца пост ад мясных страў.
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту распачнецца а 09.00.
Благаслаўленне велікодных страў на велікодны стол
ад 13.00 гадз. кожныя поў гадзіны да 17.30 уключна.
11.30 – в.Чахаўцы; 12.00 – в. Верх-Ліда.
Ваду для асвячэння кожны прыносіць з сабой.
18.00 – Св. Ружанец
18.30 – Вігілія Пасхальная. Просьба каб прынесці свечку. Будзем аднаўляць абяцанні хросту.
– Адарацыя пасля Вігіліі Пасхальнай мае пасхальны характар. Падчас адарацыі не спяваюцца песні пра мýку Пана, а эўхарыстычныя спевы, або велікодныя. Адарацыя будзе доўжыцца да 22.00 гадз. Гэта таксама другі дзень навэнны да Божай Міласэрнасці.
21.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (правядзе моладзь нашай парафіі)
22.00 – Завяршэнне Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту
Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (Пасха)
(4 красавіка)
07.00 – Рэзурэкцыйная працэсія і Св. Імша
11.30 – Св. Імша агульная для ўсіх. Не будзе спецыяльнай св.Імшы для дзяцей. Таксама гэта першая нядзеля месяца (адарацыйная). У сувязі з Пасхай, змена ружанцовых таямніцаў адбудзецца ў велікодны панядзелак пасля св. Імшы а 09.00.
Інтэнцыя на месяц красавік: Будзе малітва аб Божым благаслаўленні для земляробаў нашай дыяцэзіі і каб Пан Бог захаваў нас ад голаду.
Велікодны панядзелак (у актаве) –
(5 красавіка)
- Св. Імшы ў нашым касцёле: а 9.00 і а 18.30.
- Велікодная актава будзе трываць да 11 красавіка – Нядзелі Божай Міласэрнасці. Падчас актавы ў пятніцу 9 красавіка посту няма.
- Просьба, каб на працягу трох дзён Пасхальнага Трыдуума прыносіць з сабой “спеўнік касцёльны” нябеснага колеру.
- Што тычыцца пахаванняў падчас Трыдуума (ад Вялікага Чацвярга да Вялікадня) - не прымаем пахаванні ў касцёле. Вялікая просьба, пахаваць памерлага, а св. Імша ў яго інтэнцыі адбудзеца пасля Вялікадня.
- У дзяцей распачаліся канікулы, таму ўрокі па рэлігіі распачнуцца пасля Пасхальных святаў.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Перад алтаром размешчана скарбонка, у якую сёння апошні дзень можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.
- У касцёльным кіёску можна набываць Бібліі, малітоўнікі, велікодныя паштоўкі, ружанцы, фігуркі МБ і Пана Езуса, святочныя дэкарацыі на і г.д.
- Кожны з Вас асабіста прымае рашэнне аб тым, ці ўдзельнічаць у Трыдууме і Пасхальных святах у касцёле, ці не! Дзейнічае дыспенса ксяндза біскупа, якая вызваляе ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай св. Імшы. Таму, хто не прыйдзе ў касцёл, граху не мае.
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета плануюцца прамыя трансляцыі па тэлебачанні святой Імшы Вячэры Пана ў Вялікі чацвер, набажэнства Вялікай пятніцы і Пасхальнай вігіліі ў Вялікую суботу.
Тэлеканал «Беларусь 3»
1 красавіка, Вялікі чацвер: 19.00 — святая Імша Вячэры Пана
2 красавіка, Вялікая пятніца: 19.00 — Літургія Вялікай пятніцы
23.35 — Крыжовы шлях з рымскага Калізея
Тэлеканал «Беларусь 1»
3 красавіка, Вялікая субота: 21.45 — Пасхальная вігілія ў святую ноч Уваскрасення Пана.
Тэлеканал «Беларусь 3»
4 красавіка, Вялікдзень: 16.30 — благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету»
Нагадваем, што ўдзел у святой Імшы праз тэлебачанне ці анлайн-трансляцыю, не з’яўляецца альтэрнатыўнай формай ці рытуалам Літургіі Касцёла, але вымушанай мерай і дапамогай, якая ў дадзеных эпідэміялагічных абставінах дазваляе нам падтрымліваць духоўнае жыццё і лучнасць з супольнасцю Касцёла. Хоць фізічна мы не прысутнічаем у святыні, аднак духоўна лучымся з тым, што там адбываецца. Касцёл пакідае нам магчымасць так званай «духоўнай Камуніі». Яе могуць прыняць толькі тыя, хто не мае цяжкога граху.
- Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info