Душпастырскія аб’явы Шчучын 28.03.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ТЫДЗЕНЬ МУКІ ПАНА

/Год В – 2021/ — 28.03.2021

 

Сёння ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца Тыдзень Мукі Пана. Падчас кожнай св. Імшы асвячэнне вербаў.

 

 

З літургічнага календара:

 

01 красавіка Вялікі чацвер, распачацце Святога Пасхальнага Трыдыума – св. Імша толькі вечарам а 19.00 гадз. У гэты дзень асаблівым чынам  молімся за ўсіх святароў і за новыя пакліканні да святарскай службы. Адарацыя Найсв. Сакрамэнту ў Цямніцы да 22.00 гадз.

 

02 красавіка Вялікая пятніца – абавязуе сціслы пост (адзін раз можна паесці да сыта і два разы лёгка). Адарацыя Пана Езуса ў Цямніцы ад 9.00 гадз. раніцы. У гэты дзень няма св. Імшы. Замест св. Імшы, вечарам а 18.00 гадз., цэлебруецца Набажэнства Мукі Пана. Пасля набажэнства першы дзень Навэнны да Божай Міласэрнасці і Адарацыя Найсв. Сакрамэнту ў грабніцы да 22.00 гадз.

 

03 красавіка Вялікая субота – Адарацыя Найсв. Сакрамэнту ў грабніцы ад 9.00 гадз. раніцы. Св. Імша Вігіліі Пасхальнай увечары а 19.00 гадз. На гэтую св. Імшу прыходзім са свечкамі. У Вялікую суботу пост ад мясных страваў. Асвячэнне ежы на велікодны стол ад 9.00 гадз. да 18.00 кожныя поў гадзіны. Адарацыя Пана Езуса ўвечары да 23.00 гадз.

Асвячэнне ежы на велікодны стол у капліцы ў Барташах будзе а 13.00 гадз., у Руткевічах а 14.00.

 

04 красавіка Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана – Рэзурэкцыя а 7.00 гадз. і наступная св. Імша толькі а 14.00 гадз. На Вялікдзень пачатак Велікоднай Актавы.

  • першая нядзеля месяца (адарацыйная).

 

11 красавіка (нядзеля) - пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і супольная адарацыя. Пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц красавік: малітва аб тым, каб Бог захаваў увесь свет і нашу краіну ад эпідэміі каронавіруса.

 

 

Іншыя аб’явы:

На працягу двух месяцаў (сакавік і красавік) збіраем ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.

Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складае свае ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews