Душпастырскія аб’явы Лiда 21.03.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

V Нядзелю Вялікага посту /В/

 

21.03.2021 г.

 

  • Велікапосныя набажэнствы ў нашым касцёле:
  • Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

а 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17.00 для дзяцей і школьнай моладзі

а 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

  • Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю ў 17.30.

Хто па важных прычынах не можа ўдзельнічаць у велікапосных набажэнствах у касцёле, заахвочваем маліцца дома. Нагадваем, што за ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць цалкавіты адпуст кары за свае грахі або ахвяраваць яго за аднаго памерлага.

 

  • Заўтра распачнуцца Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі і працягнуцца да 24-га сакавіка. Духоўныя практыкаванні правядзе кс. Віталій Сідорка, пробашч парафіі св. Юзафа з м-на Паўднёвы ў Лідзе. За ўдзел у велікапосных рэкалекцыях можна атрымаць цалкавіты адпуст кары за свае грахі або ахвяраваць яго за аднаго памерлага.

 

Святыя Імшы з навукай падчас рэкалекцый:

9.00, 10.45 (навука для дзяцей без св. Імшы), 16.00 (Св. Імша для дзяцей) і а 18.30. У серадý пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца навука для моладзі. Дзень споведзі: 23 сакавіка (ат). Святары будуць спавядаць ад 8.30 да апошняга жадаючага. У другой палове дня споведзь распачнецца ад 16.00 і будзе доўжыцца да 17.00. Ад 17.00 да 17.45 будзе перапынак для святароў. Пасля перапынку споведзь працягнецца ад 17.45 і да апошняга жадаючага. Памятайма пра 2-гі і 3-ці касцёльныя наказы, якія нагадваюць нам каб прынамсі раз у год прыступіць да сакрамэнту пакаяння і ў Велікодны перыяд, прыняць святую Камунію. Велікодны перыяд доўжыцца да Урачыстасці Спаслання Духа Святога (Сёмухі), у бягучым годзе да 23 мая.

Таму, заахвочваем запланаваць свой час такім чынам, каб паспавядацца. Будуць спавядаць святары з Лідскага дэканату.

 

  • 25 сакавіка (чц) – Урачыстасць Звеставання Пана і Дзень святасці жыцця. У нашай парафіі распачнём 9-ці месячную малітоўную акцыю Духоўнае ўсынаўленне (па жаданні). Гэта малітоўная дапамога ў справе абароны ненароджанага дзіцяці, імя якога ведае толькі Бог.

Кожны дзень трэба будзе маліцца наступным чынам: адна таямніца ружанца (дзесятак), добрыя учынкі, і спецыяльная штодзённая малітва (яна ёсць на спецыяльнай картцы, якую можна будзе ўзяць 25 сакавіка пасля св. Імшы ў сакрастыі). Правую частку карткі трэба будзе запоўніць дома і прынесці святару ў сакрыстыю для запісу ў Кнізе Духоўнага ўсынаўлення.

 

  • У наступную нядзелю (28 сакавіка) Пальмóвая (або вербная)  нядзеля. У гэты дзень распачынаецца Вялікі тыдзень. Падчас св. Імшы а 11.30 адбудзецца конкурс “Найвышэйшая і найпрыгажэйшая вярба”. Пераможцаў чакаюць падарункі! Таксама ў наступную нядзелю свой Дзень Нараджэння будзе адзначаць а.Вітольд. У яго інтэнцыі будзем маліцца падчас святой Імшы а 11.30.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Перад алтаром размешчана скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць Бібліі, малітоўнікі,  велікодныя паштоўкі, ружанцы, фігуркі МБ і Пана Езуса, свечкі ў форме яйка і іншыя дэвацыяналіі.

 

  • Нагадваем, каб увайшоўшы ў касцёл карыстацца антысептыкам для рук і захоўваць прафілактычныя санітарныя захады.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews