Душпастырскія аб’явы Шчучын 21.03.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА V НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год В — 2021/ — 21.03.2021

 

Перад алтаром Святого Крыжа знаходзіцца скарбонка, да якой можна злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.

У Вялікім посце запрашаем на Песні Жальбы (Gorzkie Żale) — кожную нядзелю ў 15.30

На гэтым тыдні галоўнай падзеяй у нашай парафіі будуць велікапосныя рэкалекцыі і дзень споведзі.

Рэкалекцыі ў гэтым годзе будзе весці кс. Павел Федаровіч — Мар’янін з Барысава.

 

 

Парадак рэкалекцый наступны:

 

24 сакавіка (серада) – першы дзень рэкалекцый.

10.00 - Св. Iмша з агульным казаннем

11.30 - Св. Iмша з агульным казаннем

15.00 - Св. Iмша з агульным казаннем

16.30 - Св. Iмша з казаннем для дзяцей і моладзі

19.00 - Св. Iмша з агульным казаннем

20.00 - Сустрэча рэкалекцыяніста з моладдзю

 

Св. Споведзь: з 9.00 да 12.30

                          з 14.00 да 17.30

                          з 18.15 да 20.30

 

 

25 сакавіка (чацвер) – другі дзень рэкалекцый.

10.00 - Св. Iмша з агульным казаннем.

19.00 - Св. Iмша з агульным казаннем і пасля св. Імшы

20.15 - Адарацыя для моладзі

 

 

26 сакавіка (пятніца) – апошні дзень рэкалекцый. Парадак дня наступны:

10.00 - Св. Iмша з агульным казаннем.

18.00 - Св. Iмша з агульным казаннем і пасля св. Імшы

Крыжовы шлях пройдзе вуліцамі нашага горада. Шчыра ўсіх запрашаем на гэтае набажэнства.

Заахвочваем да ўдзелу ў рэкалекцыях на працягу 3 дзён і хто толькі можа, каб у сераду прыступіць да сакрамэнту споведзі.

Нагадваем, што у Пальмовую нядзелю ў нашым касцёле не спавядаем.

Інфармацыю пра рэкалекцыі можна таксама знайсці на дошцы аб’яваў, якая знаходзіцца каля касцёла альбо ў інтэрнэце на старонцы pijary.info

 

 

З літургічнага календара:

 

23 сакавика (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

25 сакавіка (чацвер) – ўрачыстасць Звеставанне Пана. Св. Імшы а 10.00 і 19.00 гадз.

Гэтае свята паводле Касцёльнага права лічыцца не абавязковым, але да ўдзелу ў св. Імшах – запрашаем!

25 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле таксама адзначаецца, як Дзень Святасці Жыцця, аховы жыцця ненароджаных дзяцей і распачацце дзела духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці. У нашым касцёле да дзела духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці можна будзе далучыцца пасля св. Імшаў.

 

28 сакавіка - Пальмовая Нядзеля. Падчас кожнай св. Імшы асвячэнне вербачак. У Пальмовую нядзелю ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Сусветны дзень моладзі.

Ахвяры, якія будуць складвацца ў Пальмовую Нядзелю, прызначаны на патрэбы Гродзенскай семінарыі.

 

 

З іншых аб’яваў:

На працягу двух месяцаў (сакавік і красавік) збіраем ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.

Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складае свае ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты

Слова жыцця.

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews