Душпастырскія аб’явы Шчучын 14.03.2021

 

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІV НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год В – 2021/ — 14.03.2021

 

Перад алтаром Святого Крыжа знаходзіцца скарбонка, да якой можна будзе злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.

У Вялікім посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15.

На Песні Жальбы (Gorzkie Żale) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30.

Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 24 па 26 сакавіка. Дзень споведзі будзе толькі адзін дзень: 24 сакавіка (гэта серада). 26 сакавіка набажэнства Крыжовага шляху пройдзе вуліцамі горада.

 

 

З літургічнага календара:

 

16 сакавіка (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

19 сакавіка (пятніца) - ўрачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі (Oblubieńca Najsw. Maryi Panny) Таксама Дзень імянінаў адзначаюць Папа Рымскі на пенсіі (papież senior) - Бэнэдыкт XVI і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі- Юзаф Станеўскі, з гэтай нагоды будзем памятаць пра іх у нашых малітвах.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

На працягу двух месяцаў (сакавік і красавік) збіраем ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.

Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складае свае ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews