Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІV Нядзелю Вялікага посту /В/ – Laetare
14.03.2021 г.
- Сёння 14 сакавіка – ІV Нядзеля Вялікага посту – Laetare, якая мае радасны характар. Нядзеля гэтая была апошнім днём радасці перад часам пакаяння. Ад XVI ст. у Рыме у базіліцы св. Крыжа Папа Рымскі асвячаў залатую ружу і ўручаў яе асобе, заслужанай для Касцёла, а сабраныя вернікі дарылі адзін аднаму звычайныя ружы – сімвал прыгажосці, а таксама болю і цярпення. Менавіта таму ў гэты дзень у літургіі ўжываецца арнат ружовага колеру.
- Сёння падчас св. Імшы а 11.30 да ЛСА нашай парафіі будуць прынятыя чатыры новыя міністранты. Уся ЛСА адновіць міністранцкія абяцанні.
- У гэтыя дні ў Касцёле трывае навэнна да св. Юзафа.
- 19 сакавіка (пт) – Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка НМП. Гэта — абавязковая ўрачыстасць. Кожны вернік мае абавязак удзельнічаць у св. Імшы (рэальна ці анлайн). Імшы ў гэты дзень а 9.00 і а 18.30. Гэта таксама дзень імянінаў Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI а таксама кс. б-па Юзафа Станеўскага, дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі. У гэты дзень будзем маліцца за дастойных імяніннікаў і ўсіх тых, хто носіць імя Юзаф ці Юзэфа.
- Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
- Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:
а 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)
а 17.00 - для дзяцей і школьнай моладзі
а 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)
- Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю а 17.30.
Хто не можа ўдзельнічаць у велікапосных набажэнствах у касцёле, заахвочваем маліцца дома. Нагадваем, што за ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць цалкавіты адпуст кары за свае грахі або аднаго памерлага.
- Вялікая просьба, каб да 20 сакавіка ўключна ў сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіян, якія жадаюць перад святамі паспавядацца, прыняць св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых.
- Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 22-га па 24-га сакавіка (пн, ат, ср), якія правядзе кс. Віталій Сідорка, пробашч парафіі св. Юзафа — рамесніка і сясцёр назарэтанак – мучаніц з м-на Паўднёвы ў Лідзе. Дзень споведзі адбудзецца 23 сакавіка (ат).
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Перад алтаром размешчана спецыяльная скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.
- У касцёльным кіёску можна набываць велікодныя паштоўкі, фігуры Пана Езуса і Марыі, крыжы, падсвечнікі, Бібліі, малітоўнікі і іншыя дэвацыяналіі.
- Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info