Душпастырскія аб’явы Шчучын 07.03.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІIІ НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год В – 2021/ — 07.03.2021

 

Сёння Усенародны дзень каталіцкай дабрачыннай (charytatywnej) арганізацыі “Caritas”. У сувязі з гэтым ахвяры, якія збіраюцца на тацу, прызначаны на дзейнасць гэтай арганізацыі.

Перад алтаром Святого Крыжа знаходзіцца скарбонка, да якой можна будзе злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.

У Вялікім посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15.

На Песні Жальбы (Gorzkie Żale) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30.

Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 24 па 26 сакавіка. Дзень споведзі будзе толькі адзін дзень: 24 сакавіка (гэта серада). 26 сакавіка набажэнства Крыжовага шляху пройдзе вуліцамі горада.

 

 

 

 

З літургічнага календара:

 

08 сакавіка (панядзелак) - успамін св. Фаўстына Мігеза, святара, піяра.

Таксама ў гэты дзень молімся праз пасрэдніцтва Маці Божай, за дзяўчат і жанчын.

 

09 сакавіка (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

13 сакавіка (субота) – у нашай парафіі, Фацімскі Дзень. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачнецца а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

Таксама ў гэты дзень адзначаем 8 гадавіну выбара Святога Айца Францішка на пасад св. Пятра. Молімся аб духоўныя і фізічныя сілы для яго ў кіраванні паўсюдным Касцёлам.

 

Іншыя аб’явы:

 

Ад 28 лютага (нядзелі) і на працягу двух месяцаў (сакавік і красавік) збіраем ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.

Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складае свае ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.

 

  • Ад 01 сакавіка распачалі ездзіць да хворых, каб перад святамі

ўдзяліць адпаведных сакрамэнтаў.

 

 

Парадак адведвання хворых у горадзе наступны:

 

  • 09 сакавіка, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
  • 10 сакавіка, серада, ад возера да “Масласырзавода”;
  • 11 сакавіка, пятніца, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”.

 

Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у

залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да сённяшней нядзелі.

Звяртаемся с просьбай, каб пры адведванні хворых мець на сабе заложаную маску…

План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў

каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews