Душпастырскія аб’явы Шчучын 28.02.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІI НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год В – 2021/ — 28.02.2021

 

З літургічнага календара:

Перад алтаром Святого Крыжа знаходзіцца скарбонка, да якой можна будзе злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.

Падчас Вялікага посту, згодна з 4 Касцёльным наказам, трэба ўстрымацца ад арганізацыі і ўдзелу ў гучных забавах. Заахвочваем, каб падчас посту больш часу прысвяціць малітве, велікапосным набажэнствам і зрабіць пастановы, звязаныя з асабістым навяртаннем.

У Вялікім посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15.

На Песні Жальбы (Gorzkie Żale) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30.

Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 24 па 26 сакавіка. Дзень споведзі будзе толькі адзін дзень: 24 сакавіка (гэта серада). 26 сакавіка набажэнства Крыжовага шляху пройдзе вуліцамі горада. Рэкалекцыі ў гэтым годзе будзе весці кс. Павел Федаровіч – Мар’янін з Барысава.

 

2 сакавіка (аўторак) -  а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

4 сакавіка (чацвер) - свята св. Казіміра, апекуна нашай Дыяцэзіі.

– першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

5 сакавіка (пятніца) – першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства ў гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

6 сакавіка (субота) – першая субота месяца. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

7 сакавіка (нядзеля) – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і супольная адарацыя. Пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц сакавік: малітва аб цвярозасць у нашым грамадстве.

Таксама III нядзеля Вялікага Посту ў Беларусі адзначаецца як Усенародны дзень каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas”. У сувязі з гэтым ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны на дзейнасць “Caritas”.

 

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім з Вас, хто складваў свае ахвяры на патрэбу ўтрымання касцёла і кляштара. Няхай Добры Бог Вам аддзячыць!

Ад сённяшняй нядзелі і на працягу двух месяцаў (сакавік і красавік) будзем збіраць ахвяры на рамонт-пакраску даху касцёла.

 

  • Ад 01 сакавіка пачынаем ездзіць да хворых, каб перад святамі

ўдзяліць адпаведных сакрамэнтаў.

 

 

 

Парадак адведвання хворых па вёсках наступны:

 

  • 02 сакавіка, аўторак, у 11.00 гадз. вёскі Даўлюдаўшчына і Тапілішкі.
  • 03 сакавіка, серада, у 11.00 вёскі Тур’я і Буйвічы.
  • 04 сакавіка, чацвер, у 11.00 гадз. вёскі Янчукі і Навасёлкі.
  • 05 сакавіка, пятніца, у 11.00 гадз. в. Руткевічы.
  • 06 сакавіка, субота, у 11.00 в. Рэзы.

 

Калі ласка перадаць усім хворым, калі будзе ксёндз у вёсцы і да сённяшней нядзелі запісаць у сакрыстыі колькі чалавек з кожнай вышэй пералічанай вёскі будзе да споведзі і св. Камуніі.

 

 

 

Парадак адведвання хворых у горадзе наступны:

 

  • 09 сакавіка, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
  • 10 сакавіка, серада, ад возера да “Масласырзавода”;
  • 11 сакавіка, пятніца, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”.

 

Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у

залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да 07 сакавіка (нядзеля).

Звяртаемся с просьбай, каб пры адведванні хворых мець на сабе заложаную маску…

План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў

каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews