Душпастырскія аб’явы Лiда 28.02.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІІ Нядзелю Вялікага посту /В/

 28.02.2021

 

  • Сёння ІІ-ая Нядзеля Вялікага посту.

 

  • 3 сакавіка (ср) – Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18.30.

 

  • 4 сакавіка (чц) – свята св. Казіміра, апякуна Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.

 

  • 5 сакавіка (пт) – першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.

 

  • 6 сакавіка (сб) – першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы.

 

  • 7 сакавіка ў наступную ІІІ-ю Нядзелю Вялікага посту - Агульнанацыянальны дзень “Карытас”. Ахвяраванні на тацу ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы Рэлігійнай дабрачыннай арганізацыі “Caritas” у Беларусі.

 

- Вялікая просьба, каб ад наступнай нядзелі да 20 сакавіка ўключна ў сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіян, якія ўжо самыя не могуць прыйсці ў касцёл, але жадаюць паспавядацца, прыняць св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых.

 

  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
  • Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

а 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17.00 для дзяцей і школьнай моладзі

а 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

  • Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю а 17.30.

Хто не можа ўдзельнічаць у велікапосных набажэнствах у касцёле, заахвочваем маліцца дома. Нагадваем, што за ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць цалкавіты адпуст кары за свае грахі або за аднаго памерлага.

 

  • Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 22-га да 24-га сакавіка (пн, ат, ср), якія правядзе кс. Віталій Сідорка, пробашч парафіі Св. Юзафа Рамесніка і сясцёр назарэтанак – мучаніц з м-на Паўднёвы ў Лідзе. Дзень споведзі адбудзецца 23 сакавіка (ат).

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Перад алтаром размешчана спецыяльная скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.

 

  • Ёсць яшчэ апошні нумар газеты „Слова Жыцця” і часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць велікодныя паштоўкі, бібліі, абразы, фігуркі, ружанцы, і іншыя дэвацыяналіі.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews