Душпастырскія аб’явы Лiда 21.02.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

І Нядзелю Вялікага посту /В/

 

21.02.2021 г.

  • Сёння І-ая Нядзеля Вялікага посту.

 

  • 22 лютага (пн) – свята катэдры св. Пятра Апостала. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за Папу Францішка і ўвесь Паўсюдны Касцёл.

 

  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
  • Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

а 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17.00 для дзяцей і школьнай моладзі

а 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

  • Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю а 17.30.

Хто не можа ўдзельнічаць у велікапосных набажэнствах у касцёле, заахвочваем маліцца дома. Нагадваем, што за ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць цалкавіты адпуст.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Перад алтаром (з боку амбоны) размешчана спецыяльная скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.

 

  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця” і часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • Нагадваем пра тое, што кожную нядзелю адбываецца анлайн-трансляцыя св. Імшы а 18.00 з нашага касцёла на старонцы нашай парафіі ў інстаграме: Ліда-Піяры.

 

  • Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews