Душпастырскія аб’явы Шчучын 21.02.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА І НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год В – 2021/ — 21.02.2021

 

 

З літургічнага календара:

 

Ад сённяшняга дня перад алтаром Святого Крыжа будзе знаходзіцца скарбонка, да якой можна будзе злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.

У Вялікім посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15.

На Песні Жальбы (Gorzkie Żale) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30.

Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 24 па 26 сакавіка. Дзень споведзі будзе толькі адзін дзень: 24 сакавіка (гэта серада). 26 сакавіка набажэнства Крыжовага шляху пройдзе вуліцамі горада. Рэкалекцыі ў гэтым годзе будзе весці кс. Павел Федаровіч – Мар’янін з Барысава.

 

22 лютага (панядзелак) - свята Катэдры св. Пятра Апостала. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за Папу Рымскага Францішка і за Паўсюдны Касцёл.

 

23 лютага (аўторак) -  а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

26-28 лютага – Біблійная школа “Профетос” запрашае на сустрэчы на тэму: Дабраслаўленні як неад’емная частка Божага Слова, якая адбудзецца ў Навагрудку.

Падрабязную інфармацыю можна паглядзець, выходзячы з касцёла на “Дошцы аб’яваў”.

 

  

Іншыя аб’явы:

 

У сувязі з тым, што не будзе каляды гэтай зімой, мы будзем адпраўляць Святыя Імшы асобна за кожную вёску і вуліцу. Гэтыя Святыя Імшы будуць адпраўляцца за жыхароў, а таксама за тых, хто будзе складваць свае ахвяры. Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў кожную нядзелю а 10.00 гадзіне.

 

Шчыра ўдзячныя Вам за ахвяры, якія прыносіця на патрэбы ўтрымання касцёла і кляштара…

 

Расклад св. Імшаў за жыхароў вёсак і вуліц горада можна паглядзець, выходзячы з касцёла на “Дошцы аб’яваў” і на нашай старонцы ў інтэрнэце: www.pijary.info

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

Расклад Святых Імшаў за жыхароў вёсак і вуліц горада:

 

28 лютага (нядзеля) а 10.00 гадз.: вул. Заходняя дамы №2,4,5,7,10,11,12 і 13; а таксама за жыхароў тых вуліц горада, якія прыносілі свае ахвяры на патрэбы касцёла і кляштара.

 

  • Ад 01 сакавіка пачынаем ездзіць да хворых, каб перад святамі

ўдзяліць адпаведных сакрамэнтаў.

Парадак адведвання хворых па вёсках наступны:

 

  • 02 сакавіка, аўторак, у 11.00 гадз. вёскі Даўлюдаўшчына і Тапілішкі.
  • 03 сакавіка, серада, у 11.00 вёскі Тур’я і Буйвічы.
  • 04 сакавіка, чацвер, у 11.00 гадз. вёскі Янчукі і Навасёлкі.
  • 05 сакавіка, пятніца, у 11.00 гадз. в. Руткевічы.
  • 06 сакавіка, субота, у 11.00 в. Рэзы.

 

Калі ласка перадаць усім хворым, калі будзе ксёндз у вёсцы і да 28 лютага (нядзеля) запісаць у сакрыстыі колькі чалавек з кожнай вышэй пералічанай вёскі будзе да споведзі і св. Камуніі.

 

 

Парадак адведвання хворых у горадзе наступны:

 

  • 09 сакавіка, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
  • 10 сакавіка, серада, ад возера да “Масласырзавода”;
  • 11 сакавіка, пятніца, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”.

 

Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у

залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да 07 сакавіка (нядзеля).

Звяртаемся с просьбай, каб пры адведванні хворых мець на сабе заложаную маску…

План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў

каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews