Душпастырскія аб’явы Лiда 14.02.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

VІ Звычайную Нядзелю /В/

 

14.02.2021 г.

  • Ахвяраванні з сённяшняй тацы, паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі. Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні на патрэбы Касцёла.

 

  • Учора ў нашай парафіі закончылася Душпастырскае наведванне сем’яў(каляда). 260 сем’яў прыняло святара. Вялікі дзякуй тым парафіянам, хто запрасіў святара і прыняў у сваім доме. Дзякуем таксама і тым парафіянам, якія злажылі свае ахвяраванні, але не змаглі прыняць святара па аб’ектыўных прычынах. Нам было вельмі прыемна сустрэцца з Вамі, памаліцца і паразмаўляць у гэты няпросты час. Няхай Пан Бог усім Вам адудзячыць за ахвяраванні і шчырыя сэрцы!

 

  • 17 лютага – Папяльцовая серада і распачацце Вялікага посту. Св. Імшы з абрадам пасыпання галоваў попелам а 9.00 і ў 18.30.

Вялікі пост з’яўляецца перыядам пакаяння, а таксама асабістых пастановаў і духовай падрыхтоўкі да Пасхі.

Пакаянне  выражаецца  ў  шматлікіх  формах, найперш — праз пост, малітву, міласціну. Згодна з адным з касцёльных наказаў, у перыяд Вялікага посту неабходна ўстрымлівацца ад удзелу ў забавах. Устрыманне ад мясных страў абавязковае ва ўсе пятніцы Вялікага посту і ўсяго каляндарнага года, калі на іх не прыпадае літургічная ўрачыстасць. Абавязак устрымання ад мясных страў не датычыць спажывання яек, малочных прадуктаў і дадаткаў з жывёльнага тлушчу да страваў.

У Папяльцовую сераду і Вялікую пятніцу для вернікаў прадпісана не толькі ўстрыманне ад мяса, але і сціслы пост, які заключаецца ў абмежаванні колькасці спажыванай ежы. Пры такім посным абмежаванні дапускаецца адзін раз з’есці дасыта і спажыць невялікую колькасць ежы раніцай і ўвечары. Колькасны пост абавязковы для вернікаў з 18-ці да 60-ці гадоў, а якасны пост — з 14-ці гадовага ўзросту да канца жыцця.

Не з’яўляецца грахом незахаванне посту і ўстрымання ад мяса, калі няма магчымасці ўчыніць гэта па аб’ектыўных прычынах (напр. супольнае харчаванне ў школе, у шпіталі, служба ў войску і г.д.).

Вернікі могуць таксама дабравольна накласці на сябе дадатковыя абмежаванні ў ежы або выбраць іншыя дадатковыя формы пакаяння.

Вялікі пост закончыцца св. Імшой Вячэры Пана ў Вялікі Чацвер. Пасля распачнецца Пасхальны Трыдуум. Вялікдзень у гэтым годзе будзем святкаваць 4 красавіка.

 

  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
  • Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

у 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17.00 для дзяцей і школьнай моладзі

у 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

  • Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю ў 17.30.

 

  • 20 лютага (сб) у Гродне (м-н Вішнявец) у касцёле Божай міласэрнасці адбудуцца Духоўныя практыкаванні для мужчын. Тэма: Св. Імша – абавязак ці патрэбнасць? Гэтую сустрэчу арганізоўвае суполка “Мужчыны св. Юзафа”, а правядзе яе  канонік кс. Ян Кучынскі, пробашч парафіі св. Францішка Ксавэрыя ў Гродне. Тэлефоны для дадатковай інфармацыі ёсць на плакаце размешчаным на дошцы аб’яваў каля касцёльнага кіёска.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews