ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА VІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год В - 2021/ - 14.02.2021
З літургічнага календара:
16 лютага (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
17 лютага Папяльцовая серада – пачатак Вялікага посту. Св. Імшы з пасыпаннем галоў попелам а 10.00 і 19.00 гадз.
У Папяльцовую сераду абавязуе сціслы пост, г.зн. на працягу дня, можна паесці адзін раз да сыта (разумеецца, што без мяснога) і два разы крыху.
Падчас Вялікага посту, згодна з 4 Касцёльным наказам, трэба ўстрымацца ад арганізацыі і ўдзелу ў гучных забавах. Заахвочваем, каб падчас посту больш часу прысвяціць малітве, велікапосным набажэнствам і зрабіць пастановы, звязаныя з асабістым навяртаннем.
У Вялікім посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15.
На Песні жальбы (Гожке жале) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30
Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 24 па 26 сакавіка. Дзень споведзі будзе толькі адзін дзень: 24 сакавіка (гэта серада). 26 сакавіка набажэнства Крыжовага шляху пройдзе вуліцамі горада. Рэкалекцыі ў гэтым годзе будзе весці кс. Павел Федаровіч – Мар’янін з Барысава.
Іншыя аб’явы:
У сувязі з тым, што не будзе каляды гэтай зімой, мы будзем адпраўляць Святыя Імшы асобна за кожную вёску і вуліцу. Гэтыя Святыя Імшы будуць адпраўляцца за жыхароў, а таксама за тых, хто будзе складваць свае ахвяры. Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў кожную нядзелю а 10.00 гадзіне.
Шчыра ўдзячныя Вам за ахвяры, якія прыносіця на патрэбы ўтрымання касцёла і кляштара…
Расклад св. Імшаў за жыхароў вёсак і вуліц горада можна паглядзець, выходзячы з касцёла на “Дошцы аб’яваў” і на нашай старонцы ў інтэрнэце: www.pijary.info
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.
Расклад Святых Імшаў за жыхароў вёсак і вуліц горада:
21 лютага (нядзеля) а 10.00 гадз.: вул. Паўднёва-Заходняя дамы №2,4 (усе корпусы), 8,10,12; вул. Будаўнікоў дамы №3,5 (усе корпусы), 3,7,9,11,15,17
28 лютага (нядзеля) а 10.00 гадз.: вул. Заходняя дамы №2,4,5,7,10,11,12 і 13; а таксама за жыхароў тых вуліц горада, якія прыносілі свае ахвяры на патрэбы касцёла і кляштара.
- Ад 01 сакавіка пачынаем ездзіць да хворых, каб перад святамі
ўдзяліць адпаведных сакрамэнтаў.
Парадак адведвання хворых па вёсках наступны:
- 02 сакавіка, аўторак, у 11.00 гадз. вёскі Даўлюдаўшчына і Тапілішкі.
- 03 сакавіка, серада, у 11.00 вёскі Тур’я і Буйвічы.
- 04 сакавіка, чацвер, у 11.00 гадз. вёскі Янчукі і Навасёлкі.
- 05 сакавіка, пятніца, у 11.00 гадз. в. Руткевічы.
- 06 сакавіка, субота, у 11.00 в. Рэзы.
Калі ласка перадаць усім хворым, калі будзе ксёндз у вёсцы і да 28 лютага (нядзеля) запісаць у сакрыстыі колькі чалавек з кожнай вышэй пералічанай вёскі будзе да споведзі і св. Камуніі.
Парадак адведвання хворых у горадзе наступны:
- 09 сакавіка, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
- 10 сакавіка, серада, ад возера да “Масласырзавода”;
- 11 сакавіка, пятніца, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”.
Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у
залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да 07 сакавіка (нядзеля).
Звяртаемся с просьбай, каб пры адведванні хворых мець на сабе заложаную маску…
План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў
каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.