Душпастырскія аб’явы Шчучын 07.02.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА V ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В - 2021/ - 07.02.2021

Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. супольная адарацыя Найсв. Сакрамэнту. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц люты: малітва за законнікаў і законніц, а таксама аб новыя пакліканні да манаскага жыцця.

З літургічнага календара:

 

10 лютага (серада) – успамін св. Схалястыкі, панны.

 

11 лютага (чацвер) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда. Таксама Сусветны дзень малітвы за хворых. Пасля св. Імшы а 10.00 і 19.00 гадз. цяжка хворыя змогуць прыняць сакрамэнт намашчэня хворых. Каб прыняць гэты сакрамэнт, трэба быць у стане асвячальнай (ўсвенцаёнцай) ласкі, г.зн. без цяжкага граху.

 

13 лютага (субота) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачнецца а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

 

14 лютага (нядзеля) – у наступную нядзелю ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

У сувязі з тым, што не будзе каляды гэтай зімой, мы будзем адпраўляць Святыя Імшы асобна за кожную вёску і вуліцу. Гэтыя Святыя Імшы будуць адпраўляцца за жыхароў, а таксама за тых, хто будзе складваць свае ахвяры. Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў кожную нядзелю а 10.00 гадзіне.

 

Шчыра ўдзячныя Вам за ахвяры, якія прыносіця на патрэбы ўтрымання касцёла і кляштара…

 

Расклад св. Імшаў за жыхароў вёсак і вуліц горада можна паглядзець, выходзячы з касцёла на “Дошцы аб’яваў” і на нашай старонцы ў інтэрнэце: www.pijary.info

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 Расклад Святых Імшаў за жыхароў вёсак і вуліц горада:

 

14 лютага (нядзеля) а 10.00 гадз.: в. Тапілішкі (вул. Маладзёжная, Заводская, Дарожная, Цэнтральная); вул. Рудога дамы №1,3,5,7,15,17 і 19

 

21 лютага (нядзеля) а 10.00 гадз.: вул. Паўднёва-Заходняя дамы №2,4 (усе корпусы), 8,10,12; вул. Будаўнікоў дамы №3,5 (усе корпусы), 3,7,9,11,15,17

 

28 лютага (нядзеля) а 10.00 гадз.: вул. Заходняя дамы №2,4,5,7,10,11,12 і 13; а таксама за жыхароў тых вуліц горада, якія прыносілі свае ахвяры на патрэбы касцёла і кляштара.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews