Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІV Звычайную Нядзелю /В/
- Сёння пасля св. Імшы ў 11.30 у касцёле адбудзецца бацькоўскі сход тых дзяцей, якія ў маі месяцы прыступяць да Першай Св. Камуніі (дзеці, якіх вучыць а. Аляксандр). Прысутнасць прынамсі аднаго з бацькоў – абавязковая!
- 1 лютага (пн) – 7-я гадавіна біскупскага пасвячэння кс. біскупа Юзафа Станеўскага. У гэты дзень будзем даручаць Богу ў нашых малітвах дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.
- 2 лютага (ат) – Свята Ахвяравання Пана (МБ Грамнічнай) і дзень кансэкраванага жыцця. Падчас кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне грамнічных свечак. Нагадваем, што благаслаўляюцца толькі новыя свечкі і выключна падчас святой Імшы! У гэты дзень таксама будзем моліцца за манаскія асобы, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу і Касцёлу. У гэты дзень ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызначаны на ўтрыманне кляўзуровых кляштараў (г.зн. такіх кляштараў, дзе манахі ці манахіні жывуць, моляцца і працуюць у замкнёнай для гэтага свету частцы кляштара (г.зв. кляўзуры) і не выходзяць у свецкае жыццё).
- 3 лютага (ср) – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. На прыканцы св. Імшаў адбудзецца благаслаўленне свечак святога Блажэя. У гэты дзень складковая св. Імша Аб здароўі і патрэбных ласках праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18.30.
- 4 лютага (чц) – Першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.
- 5 лютага (пт) – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. На прыканцы св. Імшаў адбудзецца благаслаўленне хлеба і вады, якія трэба прынесці з сабою. Гэта таксама першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
- 6 лютага (сб) – успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, муч. Гэта першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы.
- 7 лютага - Першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц люты: Будзе малітва аб здароўі для ўсіх хворых і аб Божым бл. для ўсіх лекараў і медычнага персаналу, якія клапоцяцца пра хворых.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- У касцёльным кіёску можна набываць свечкі і іншыя дэвацыяналіі.
- 1 лютага (пн) распачнем у нашай парафіі душпастырскае наведванне сем’яў (каляду). Каляда ў нашай парафіі адбываецца выключна паводле асабістага запісу (запрашэння), якое можна было ўчыніць у сакрыстыі да мінулай нядзелі ўключна. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у гэтым годзе, вельмі просім, і звяртаемся да Вас каб святароў не частаваць і не падрыхтоўваць пакеты з пачастункамі. Спадзяемся на вашае зразуменне ў сувязі з існуючай эпідэміялагічнай сітуацыяй.
РАСКЛАД КАЛЯДЫ НА ТЫДЗЕНЬ:
- 1 лютага (панядзелак):
- з 19.30: вул. Сасновая д.2; 6/1; 6/3; 6/5; 8; 10/1; 10/3; 14/1; 14/2; 14/3.
- 2 лютага (аўторак):
з 19.30: вул. Сасновая д.16; 16/2; 16/3; 18/1; 18/2; 20; 22; 24/1; 24/2.
- 3 лютага (серада):
з 19.30: вул. Пралыгіна д.1; 3; 4; 4а; 6; 6/2; 8; 9; 10.
- 4 лютага (чацвер):
з 19.30: вул. Пралыгіна д.10/2; 11; 13; 14; 14/1; 16; 17; 18; 20.
- 5 лютага (пятніца):
з 19.30: вул. Пралыгіна д.22; 30; 32; 40; 42.
- 6 лютага (субота):
з 10.30: вул. Вербная, Прыгарадная, Геалагічная, Інжынерная, Дзітвянская, Наватарская, Акадэмічная, Пасялковая, Воранаўская, Фермерская, Святочная, Калядная, Радасная, Прамысловая, Радніковая, Фізкультурная, Радужная, Крыштальная, Жураўліная, Вераснёвая, Чабровая, Добрая.
- З душпастырскімі аб’явамі і раскладам каляды на бліжэйшы тыдзень можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info а таксама на дошцы аб’яў выходзячы з касцёла.
- Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні. Няхай Пан Бог Вам адудзячыць! Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!