ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА IV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год В - 2021/ - 31.01.2021
З літургічнага календара:
1 лютага (панядзелак) – VІІ гадавіна біскупскіх пасвячэнняў дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага.
2 лютага (аўторак) – Свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай). Св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадз. Падчас кожнай св. Імшы асвячэнне свечак. Таксама Сусветны Дзень Кансэкраванага Жыцця.
2 лютага, апошні дзень, калі ў касцёле можна спяваць калядныя песні.
2 лютага, ахвяры будуць збірацца на патрэбы кляўзуровых законаў.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
3 лютага (серада) - ўспамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. асвячэнне свечак у гонар св. Блажэя і благаслаўленне. Нагадваем, што праз пасрэдніцтва св. Блажэя молімся ў хваробах горла.
4 лютага (чацвер) – першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця. Шчыра ўсіх запрашаем на гэтае набажэнства!
5 лютага (пятніца) - успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Падчас св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. благаслаўленне хлеба і вады. Хлеб і воду для благаслаўлення прыносім з сабою з дому.
- першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 гадзіны і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
6 лютага (субота) – успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў (towarzyszy), мучанікаў.
- першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да
Беззаганнага Сэрца НПМ.
7 лютага (нядзеля) – першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. супольная адарацыя Найсв. Сакрамэнту. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц люты: малітва за законнікаў і законніц, а таксама аб новыя пакліканні да манаскага жыцця.
Іншыя аб’явы:
- У сакрыстыі можна набываць свечкі на свята Маці Божай
Грамнічнай.
У сувязі з тым, што не будзе каляды гэтай зімой, мы будзем адпраўляць Святыя Імшы асобна за кожную вёску і вуліцу. Гэтыя Святыя Імшы будуць адпраўляцца за жыхароў, а таксама за тых, хто будзе складваць свае ахвяры. Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў кожную нядзелю а 10.00 гадзіне.
Шчыра ўдзячныя Вам за ахвяры, якія прыносіця на патрэбы ўтрымання касцёла і кляштара…
Расклад св. Імшаў за жыхароў вёсак і вуліц горада можна паглядзець, выходзячы з касцёла на “Дошцы аб’яваў” і на нашай старонцы ў інтэрнэце: www.pijary.info
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
Расклад Святых Імшаў за жыхароў вёсак і вуліц горада:
07 лютага (нядзеля) а 10.00 гадз.: “Поле цудаў”,
в. Тапілішкі (вул. Сонечная, Фабрычная, Лясная, Сірэневая і Юбілейная)
14 лютага (нядзеля) а 10.00 гадз.: в. Тапілішкі (вул. Маладзёжная, Заводская, Дарожная, Цэнтральная); вул. Рудога дамы №1,3,5,7,15,17 і 19
21 лютага (нядзеля) а 10.00 гадз.: вул. Паўднёва-Заходняя дамы №2,4 (усе корпусы), 8,10,12; вул. Будаўнікоў дамы №3,5 (усе корпусы), 3,7,9,11,15,17
28 лютага (нядзеля) а 10.00 гадз.: вул. Заходняя дамы №2,4,5,7,10,11,12 і 13; а таксама за жыхароў тых вуліц горада, якія прыносілі свае ахвяры на патрэбы касцёла і кляштара.