Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІІІ-ю Звычайную Нядзелю /В/
24.01.2020 г.
- Сёння ўжо другі раз у Каталіцкім Касцёле адзначаецца Нядзеля Божага слова, якую Папа Францішак устанавіў 30 верасня 2019 г. дзеля таго, каб Божы народ узрастаў «у пабожным i старанным пазнанні Святога Пісання» (пар. AI 15). Сёння таксама Сусветны дзень барацьбы з праказай. Памятайма ў малітве пра тых, хто хварэе рознымі скуранымі хваробамі. Таксама гэта Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі.
- 25 студзеня (пн) – свята навяртання св. Паўла, апостала і заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў.
- 26 студзеня (ат) – успамін святых Цімафея і Цíта, біскупаў.
- 27 студзеня (ср) – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа.
- 28 студзеня (чц) – успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
- 29 студзеня (пт) – успамін бл. Баляславы Лямэнт, панны.
- У наступную нядзелю 31 студзеня пасля св. Імшы а 11.30 у касцёле адбудзецца бацькоўскі сход тых дзяцей, якія ў маі месяцы прыступяць да Першай Св. Камуніі (дзеці, якіх вучыць а. Аляксандр). Прысутнасць прынамсі аднаго з бацькоў – абавязковая!
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Сёння апошні дзень, калі кожны жадаючы можа запісацца на Душпастырскае наведванне сем’яў (на каляду). Душпастырскі візіт у нашай парафіі распачнецца 1 лютага. У наступную нядзелю 31 студзеня будзе ўжо прадстаўлены расклад на першы тыдзень каляды.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info пад назвай Душпастырскія аб’явы (Ліда).
- Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні. Няхай Пан Бог Вам адудзячыць! Жадаем усім паспяховага і шчаслівага новага тыдня!