ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА II ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год В - 2021/ - 17.01.2021
З літургічнага календара:
З 18 па 25 студзеня ў Каталіцкім Касцёле праходзіць Тыдзень малітвы аб адзінства хрысціян.
19 студзеня (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
21 студзеня (чацвер) – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
24 студзеня (нядзеля) – Сусветны Дзень Малітвы за хворых праказаю. (za chorych na trąd).
Таксама ў гэты дзень Касцёл моліцца, каб сродкі масавай інфармацыі не маніпуліравалі людзьмі, а перадавалі праўду.
У наступную нядзелю выходзячы з касцёла можна будзе скласці свае ахвяры на патрэбы ўтрымання парафіі ў Чавусах, дзе на даны момант працуе кс. Віталій Слука Sch.P.
Іншыя аб’явы:
У сувязі з тым, што не будзе каляды гэтай зімой, мы будзем адпраўляць Святыя Імшы асобна за кожную вёску і вуліцу. Гэтыя Святыя Імшы будуць адпраўляцца за жыхароў, а таксама за тых, хто будзе складваць свае ахвяры. Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў кожную нядзелю а 10.00 гадзіне.
Шчыра ўдзячныя Вам за ахвяры, якія прыносіця на патрэбы ўтрымання касцёла і кляштара…
Расклад св. Імшаў за жыхароў вёсак і вуліц горада можна паглядзець, выходзячы з касцёла на “Дошцы аб’яваў” і на нашай старонцы ў інтэрнэце: www.pijary.info
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую