Душпастырскія аб’явы Лiда 17.01.2021

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІІ-ю Звычайную Нядзелю /В/

 

17.01.2021 г.

  • З 18 да 25-га студзеня ў Касцёле будзем перажываць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Памятайма ў асабістых малітвах пра адзінства ўсіх веруючых у Хрыста.

 

  • Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • 21 студзеня (чц) – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.

 

  • З 22 па 24 студзеня Біблійная школа “Профетос”арганізоўвае сустрэчы з Божым Словам. Тэма сустрэчы: Хто той, у каго мы верым? У рамках гэтых сустрэч адбудуцца інтэрактыўныя лекцыі, праца са Св. Пісаннем, малітва і цудоўная атмасфера. Такія сустрэчы дазваляюць паглыбіць і развіваць веру. Гэтыя сустрэчы адбудуцца ў Навагрудку пры касцёле св. Міхала Арханёла па адрасе: вул. Савецкая, 2. Зразумела, што прадугледжаны начлег і пасілкі. Таму, калі хтосьці зацікаўлены ўдзелам у такіх сустрэчах са Словам Божым, падрабязную інфармацыю можна атрымаць у сакрыстыі альбо прачытаць на плакаце, які размешчаны на дошцы аб’яваў каля касцёльнага кіёска.

 

  • 24 студзеня (ндз) – у Каталіцкім Касцёле ўжо другі раз у ІІІ-ю звычайную нядзелю будзе адзначацца Нядзеля Божага слова, якую Папа Францішак устанавіў 30 верасня 2019 г. дзеля таго, каб Божы народ узрастаў «у пабожным i старанным пазнанні Святога Пісання». Таксама гэта Сусветны дзень барацьбы з праказай. У гэты дзень асабліва будзем маліцца за тых, хто хварэе рознымі скуранымі хваробамі. Таксама гэта Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі.

 

  • У сакрыстыі (перад або пасля св. Імшы) запісваем на Душпастырскае наведванне сем’яў (на каляду). Душпастырскі візіт у нашай парафіі распачнём 1 лютага. Таму, просім запісвацца тых, хто жадае прыняць святара і не мае страху захварэць, ці ўжо перахварэў каранавірусам. Калі здарыцца так, што хтосьці запісаўся на душпастырскі візіт, але раптам захварэў ці будзе на самаізаляцыі, то вялікая просьба загадзя нас інфармаваць аб гэтым праз кагосьці альбо па тэл. 62-99-05, што не зможаце прыняць святара па зразумелых прычынах.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info пад назвай Душпастырскія аб’явы (Ліда).

 

  • Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні. Няхай Пан Бог Вам адудзячыць! Жадаем усім добрага і плённага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews