15.10.2024

8 Студзень 2021

stanewski piary 26 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны), у якой душпастырскую працу вядуць айцы піяры.

Наведванне біскупам Станеўскім гэтай парафіі ва ўрачыстаcць Эпіфаніі з’яўляецца ўжо шматгадовай традыцыяй.

Іерарх узначаліў святую Імшу ўвечары, на якой сабраліся вернікі, каб сустрэцца з Панам і прывітаць шаноўнага госця.

У гаміліі біскуп засяродзіўся над зместам урачыстасці Трох Каралёў – аб’яўленні таямніцы збаўлення ў Езусе Хрысце. Іерарх заахвоціў вернікаў, каб, вяртаючыся з касцёла, яны ўжо ішлі новым шляхам – шляхам навяртання, сваёй верай распальвалі веру і любоў да Бога ў сэрцах тых, хто ў гэтым мае патрэбу.

Напрыканцы Імшы біскуп благаславіў крэйду і кадзіла.

Пасля ўрачыстасці ў касцёле іерарх наведаў з калядным візітам дом айцоў піяраў.

А. Аляксандр Махнач SP

Фота: Маргарыта Снапко

https://grodnensis.by/

Пакінуць адказ