Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
Свята Хросту Пана /В/
10.01.2021 г.
- Сёння Свята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй калядкі спяваем да 2 лютага (уключна). Сёння асаблівым чынам памятайма ў сваіх малітвах пра святароў, якія ўдзялілі нам сакрамэнт хросту, а таксама пра нашых бацькоў і хросных. Пасля душпастырскіх аб’яваў адбудзецца абрад благаслаўлення вады.
- На гэтым тыдні ўжо распачынаюцца ўрокі рэлігіі для школьнікаў.
- У наступную нядзелю 17 студзеня, паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча ахвяраванні на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- З сённяшняга дня да 24 студзеня (уключна) у сакрыстыі (перад або пасля св. Імшы) запісваем на душпастырскае наведванне сем’яў (на каляду). Нагадваем, што ў нашай парафіі святары наведваюць парафіян толькі пасля папярэдняга запісу ў сакрыстыі. Душпастырскі візіт у нашай парафіі распачнём 1 лютага. Таму, просім запісвацца тых, хто не мае страху захварэць, ці ўжо перахварэў каранавірусам і мáе антыцéлы. Калі здарыцца так, што хтосьці запісаўся на душпастырскі візіт, але раптам захварэў ці будзе на самаізаляцыі, то вялікая просьба загадзя нас інфармаваць па тэл. 62-99-05 аб тым, што не зможаце прыняць святара па зразумелых прычынах.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info пад назвай Душпастырскія аб’явы (Ліда).
- Вялікі дзякуй Вам за ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі. Няхай Пан Бог Вам адудзячыць! Жадаем усім добрага і плённага новага тыдня.