Душпастырскія аб’явы Шчучын 10.01.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ ХРОСТУ ПАНА

/Год В – 2021/ — 10.01.2021

Сёння дзякуем Пану Богу за ласку хросту і просім Яго, каб дапамагаў бацькам, бацькам хросным і ўсім ахрышчаным выконваць абавязацельствы, звязаныя з прыняццем гэтага сакрамэнту.

 

 

З літургічнага каляндара:

 

12 студзеня (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

13 студзеня (серада) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачынаецца ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

 

17 студзеня (нядзеля) – у наступную нядзелю ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

У сувязі з тым, што не будзе каляды гэтай зімой, мы будзем адпраўляць Святыя Імшы асобна за кожную вёску і вуліцу. Гэтыя Святыя Імшы будуць адпраўляцца за жыхароў, а таксама за тых, хто будзе складваць свае ахвяры. Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў кожную нядзелю а 10.00 гадзіне.

 

Шчыра ўдзячныя Вам за ахвяры, якія прыносіця на патрэбы ўтрымання касцёла і кляштара…

 

Расклад св. Імшаў за жыхароў вёсак і вуліц горада можна паглядзець, выходзячы з касцёла на “Дошцы аб’яваў” і на нашай старонцы ў інтэрнэце: www.pijary.info

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

 

 

 

 

Расклад Святых Імшаў за жыхароў вёсак і вуліц горада:

 

10 студзеня (нядзеля) а 10.00 гадз.: в. Даўлюдаўшчына,

в. Плянты, в. Тапілішкі (адна вуліца Шчучынская і хутар, дамы каля “Беларусьнефть” і вуліцы каля гэтай жа запраўкі), вул. Паўночна-Усходняя, завулак Паўночны, вул. Мележа, вул. Кляновая, вул. Сонечная, вул. Каштанавая, вул. Лідская і вул. Палявая

 

17 студзеня (нядзеля) а 10.00 гадз.: в. Рэзы (вул. 60-год Кастрычніка, вул. Я. Купалы, вул. Цвяточная, вул. Перамогі, вул. Паштовая, вул. Канечная і вул. Лугавая

 

24 студзеня (нядзеля) а 10.00 гадз.: в. Навасёлкі (вул. Лугавая, вул. Цэнтральная, вул. Усходняя і вул. Заходняя)

 

31 студзеня (нядзеля) а 10.00 гадз.: вуліцы каля Навасёлак (вул. Шупені, Дамброўскага, Міцкевіча, Батырёва, Урублеўскага, А. Пашкевіч)

 

07 лютага (нядзеля) а 10.00 гадз.: “Поле цудаў”,

в. Тапілішкі (вул. Сонечная, Фабрычная, Лясная, Сірэневая і Юбілейная)

 

14 лютага (нядзеля) а 10.00 гадз.: в. Тапілішкі (вул. Маладзёжная, Заводская, Дарожная, Цэнтральная); вул. Рудога дамы №1,3,5,7,15,17 і 19

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews