Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІІ НЯДЗЕЛЮ пасля Нараджэння Пана /В/
03.01.2021 г.
- Сёння 3 студзеня – Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля святой Імшы а 10.00 - выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц студзень: Будзе малітва Аб святасці ў нашых сем’ях і аб міры і справядлівасці ў свеце асабліва ў нашай краіне.
- 6 студзеня (ср) – Урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох Каралёў) і таксама Сусветны місійны дзень дзіцяці. Святыя Імшы з абрадам благаслаўлення крэйды і кадзіла ў нашым касцёле адбудуцца а 10.00 і а 18.00. Вячэрнюю св. Імшу ўзначаліць кс. біскуп Юзаф Станеўскі, дапаможны біскуп Гродзенскай Дыяцэзіі. Сардэчна запрашаем, асабліва на вячэрнюю святую Імшу з удзелам ксяндза біскупа. Крэйду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою.
- У сувязі з тым, што першая серада месяца прыпадае 6 студзеня ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, складковая св. Імша Аб патрэбныя ласкі праз заступніцтва НПМ Нястомнай дапамогі перанесена на дзень раней – на 5 студзеня (ат) а 18.30.
- 7 студзеня – першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30. У гэты дзень Нараджэнне Хрыстóва паводле юліянскага календару будуць святкаваць праваслаўныя вернікі. Многа ёсць змешаных сем’яў, таксама і ў нашай парафіі. Перадайце ім самыя шчырыя віншаванні і пажаданні ад нас святароў і ўсёй нашай парафіі. Няхай Божае Дзіцятка адорыць іх спакоем, любоўю і еднасцю.
- 10 студзеня - наступная нядзеля – свята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй калядкі спяваем да 2 лютага (уключна). У свята Хросту Пана памятайма ў сваіх малітвах пра святароў, якія ўдзялілі нам сакрамэнт хросту, а таксама пра нашых бацькоў і хросных. У наступную нядзелю няхай кожны прынясе свечку. З запаленымі свечкамі будзем вызнаваць нашу веру і аднаўляць абяцанні св. хросту. Таксама ў наступную нядзелю напрыканцы святых Імшаў адбудзецца абрад благаслаўлення вады. Ваду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою.
- У гэтым новым годзе пачынаючы з заўтрашняга дня, па-панядзелках у нашым касцёле будзе толькі адна св. Імша вечарам у 18.30. Выключэннем будуць: пахавальныя імшы, святы і ўрачыстасці, а таксама рараты. Гэтае новаўвядзенне звязана з тым, што ў асноўным па-панядзелках раніцай мала хто запісвае інтэнцыі св. Імшаў, тым больш у сённяшняй эпідэміялагічнай сітуацыі. Таму, кіруючыся душпастырскай развагай, і тым што ў парафіяльным касцёле святар павінен маліцца з людзьмі, а не адзін — дастатковым будзе, каб па-панядзелках была толькі адна св. Імша ўвечары. Спадзяемся на разуменне гэтай сітуацыі!
- Анлайн-трансляцыя св. Імшы з нашага касцёла адбываецца кожную нядзелю а 18.00 на старонцы нашай парафіі ў інстаграме: Ліда-Піяры.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- У касцёльным кіёску можна набываць календары на новы 2021 г., розныя дэвацыяналіі, свечкі, а таксама крэйду.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info.
- Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі.