Душпастырскія аб’явы Шчучын 03.01.2021

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІІ НЯДЗЕЛЮ ПАСЛЯ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ

/Год В – 2021/ — 03.01.2021

 

Сёння першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц студзень: малітва аб супакой на зямлі.

 

 

З літургічнага календара:

 

5 студзеня (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

6 студзеня (серада) – урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох каралёў). Свята абавязковае, таму ў гэты дзень кожны католік павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы. Ва урачыстасць Аб’яўлення Пана св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадз. Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне мела.

Просьба, калі хто можа, каб прынесці мел з сабою.

Ахвяры, якія будуць збірацца ў сераду на тацу, прызначаны на патрэбы Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродна.

 

7 студзеня (чацвер) – першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

10 студзеня (нядзеля) – свята Хросту Пана Езуса і літургічнае заканчэнне перыяду Божага Нараджэння. Па традыцыі, калядныя песні спяваем да 2 лютага – да свята Ахвяравання Пана Езуса ў святыні.

У гэты дзень адбудзецца абрад Аднаўлення хросных абяцанняў, таму просім прынесці з сабою на Святую Імшу свечкі.

 

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Ад 1 студзеня 2021 года ў нашай парафіі ўводзіцца

складковая Святая Імша аб здароў’і і патрэбных ласках. Адбывацца яна будзе ў кожную сераду а 19.00 гадзіне.

 

  • У сувязі з тым, што не будзе каляды гэтай зімой, мы будзем

адпраўляць Святыя Імшы асобна за кожную вёску і вуліцу. Гэтыя Святыя Імшы будуць адпраўляцца за жыхароў, а таксама за тых, хто будзе складваць свае ахвяры. Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў кожную нядзелю а 10.00 гадзіне.

 

Шчыра ўдзячныя Вам за ахвяры, якія прыносіця на патрэбы ўтрымання касцёла і кляштара…

 

Расклад св. Імшаў за жыхароў вёсак і вуліц горада можна паглядзець, выходзячы з касцёла на “Дошцы аб’яваў” і на нашай старонцы ў інтэрнэце: www.pijary.info

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews