Душпастырскія аб’явы Шчучын 27.12.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ СВ. СЯМ’І

/Год В – 20120/ — 27.12.2020

 

Сёння дзень малітвы за сем’і, каб узрасталі ў святасці і хрысціянскім жыцці.

 

З літургічнага календара:

28 снежня (панядзелак) – свята св. Немаўлят (św. Młodzianków), мучанікаў. Таксама дзень малітвы-падзякі за дар жыцця і перапрашэння за забойства ненароджаных дзяцей.

 

29 снежня (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

31 снежня (чацвер) – будзем дзякаваць за мінулы календарны год і прасіць Божай апекі на новы надыходзячы год.

Запрашаем на Св. Імшу і набажэнства падзякі за мінулы календарны год у 19.00

 

1 студзеня (пятніца) – Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Сусветны дзень малітвы аб супакой на зямлі. У гэты дзень св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00, 14.00 і 16.00 гадзінах.

Св. Імша ў Руткевічах і Барташах у 15.00.

У сувязі з тым, што гэта абавязковае свята, таму кожны католік 1 студзеня павінен узяць удзел у Св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.

  • першая пятніца месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства ў

гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса. Хто перад святамі быў да споведзі і не мае цяжкіх грахоў, то ў пятніцу не трэба прыступаць да споведзі, а толькі прыняць св. Камунію.

 

2 студзеня (субота) -  успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага (św. Bazylego i Grzegorza z Nazjanzu), біскупаў і доктараў Касцёла.

  • першая субота месяца. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары

набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

3 студзеня (нядзеля) - першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц студзень: малітва аб супакой на зямлі.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Ад 1 студзеня 2021 года ў нашай парафіі ўводзіцца

складковая Святая Імша аб здароў’і і патрэбных ласках. Адбывацца яна будзе ў кожную сераду а 19.00 гадзіне.

 

  • У сувязі са складанай сітуацыяй, звязанай с эпідэміяй

каранавіруса ў гэтым годзе не плануем гэтай зімой адведваць Вас і вашыя сем’і з душпастырскім візітам (калядой). Гэтай зімой планавалася адведаць вёскі нашай парафіі, былыя вёскі, якія цяпер належаць да горада (Рэзы, Плянты і Навасёлкі), мікрараён Паўднёва-Заходні, а таксама “Поле Цудаў”.

 

У гэтым годзе з-за каранавіруса каляды не будзе.

 

Аднак звяртаемся да Вас з вялікай просьбай, каб сабраць ахвяры з каждай вёскі і вышэй пералічаных вуліц горада. Гэтыя ахвяры будуць прызначаныя на ўтрыманне касцёла і кляштара.

 

Ахвяры можна прыносіць або асобна (індывідуальна), або агульным спісам з дадзенай вёскі ці вуліцы.

 

У сувязі з тым, што не будзе каляды гэтай зімой, мы будзем адпраўляць Святыя Імшы асобна за кожную вёску і вуліцу. Гэтыя Святыя Імшы будуць адпраўляцца за жыхароў, а таксама за тых, хто будзе складваць свае ахвяры. Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў кожную нядзелю а 10.00 гадзіне.

Шчыра ўдзячныя Вам за ахвяры, якія прыносіця на патрэбы ўтрымання касцёла і кляштара…

 

Расклад св. Імшаў за жыхароў вёсак і вуліц горада можна паглядзець, выходзячы з касцёла на “Дошцы аб’яваў” і на нашай старонцы ў інтэрнэце: www.pijary.info

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews