Душпастырскія аб’явы Лiда 27.12.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

НЯДЗЕЛЮ СВ. СЯМ’І: ЕЗУСА, МАРЫІ і ЮЗАФА  /В/ - свята

 

27.12.2020 г.

 

  • Сёння 27 снежня (ндз) – Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Гэта асаблівы дзень малітвы за хрысціянскія сем’і. Сёння парафіяльны адпуст у парафіі св. Сям’і ў Лідзе на Тухачэўскага. Адпустовая св. Імша распачнецца ў 12.30. Сёння таксама ўспамінаем св. Яна Апостала, евангеліста. Напрыканцы св. Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення віна. Віно павінна быць вінаградным і якасным.

 

  • Да 1-га студзеня трывае Актава Божага Нараджэння. Гэта значыць, што восем дзён у літургіі Касцёла святкуем як адзін святочны дзень, які адлюстроўвае таямніцу Богаўцелаўлення. Таму, заахвочваем да ўдзелу ў св. Імшах падчас каляднай актавы.

 

  • 31 снежня (чц) – Заканчэнне календарнага года. Пасля вячэрняй св. Імшы ў 18.30 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства падзякі Пану Богу за атрыманыя ласкі і дары ў адыходзячым 2020 годзе. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Цябе Бога праслаўляем…, можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы: католіку неабходна быць у стане асвячальнай ласкі г.зн. быць пасля споведзі, прыняць св. Камунію і памаліцца ў інтэнцыях у якіх моліцца Папа Францішак.

 

  • 1 студзеня (пт) – Новы год. У Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Багародзіцы Марыі. У гэты дзень няма першай пятніцы месяца. Хто спавядаўся перад святамі і не мае цяжкага граху, не мусіць прыступаць да споведзі ў бліжэйшую пятніцу. 1-га студзеня таксама Сусветны дзень малітвы аб міры ў свеце. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы… (O Stworzycielu Duchu przyjdź…), можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы, як ужо было сказана пра гэта. Таму, 1-га студзеня будзем спяваць гэты гімн на распачацце святых Імшаў. Св. Імшы 1-га студзеня ў нашым касцёле будуць а 10.00 і а 18.00.

 

  • 2 студзеня (сб) – успамін св. Бызылія Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла. Гэта першая субота месяца. Раніцай а 9.00 - складковая св. Імша за памерлых. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы.

 

  • 3 студзеня (ндз) – Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц студзень: Будзе малітва Аб святасці ў нашых сем’ях і аб міры і справядлівасці ў свеце, асабліва ў нашай краіне. У гэты дзень свой 75-ты Дзень нараджэння будзе адзначаць мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Памятайма пра арцыбіскупа ў сваіх малітвах.

 

  • Нагадваем чарговы раз адносна каляды, бо некаторыя прыходзяць у сакрыстыю і пытаюцца. У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, у нашай парафіі душпастырскае наведванне сем’яў (каляда) пасля Божага Нараджэння і ў студзені на дадзены момант не плануецца. Будзе бачна, якой будзе сітуацыя ў студзені месяцы. Калі сітуацыя палепшыцца і будзе спрыяльнай, тады душпастырскае наведванне сем’яў адбудзецца ў лютым-сакавіку. У такім выпадку раней Вам будзе аб’яўлена аб запісе ў сакрыстыі для ўсіх ахвотных.

 

  • Кожны вернік, які ў гэтым часе карыстаецца дыспенсай (звальненнем) кс. біскупа ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай св. Імшы і не прыходзіць у нядзелю ці ў свята ў касцёл — граху не мáе, але павінен удзельнічаць у св. Імшы праз тэлебачанне (напр. а 15.00 на тэлеканале Гродна+) ці праз любую дасяжную інтэрнэт-трансляцыю і прыняць духоўна      Св. Камунію. Анлайн-трансляцыя св. Імшы з нашага касцёла адбываюцца кожную нядзелю а 18.00 на старонцы нашай парафіі ў інстаграме: Ліда-Піяры /@lida_piarists/.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя, а таксама інтэнцыі на 2021 г.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць календары (па-беларуску і па-польску) на 2021 г.

 

  • Памятайма пра абавязковае захоўванне прафілактычных санітарных захадаў у сувязі з трываючай пандэміяй.

 

  • Усім вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews