Душпастырскія аб’явы Лiда 20.12.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІV НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /В/

 

20.12.2020 г.

 

  • Сёння 20 снежня – IV Нядзеля Адвэнту.
  • Сённяшнія ахвяраванні на тацу паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
  • Перажываем апошнія дні Адвэнту. Рараты ў нашым касцёле ад пн да чц а 7.00. Апошнія рараты для дзяцей адбудуцца ў сераду 23 снежня а 7.00. Падчас апошніх рарат для дзяцей адбудзецца конкурс на найпрыгажэйшы ліхтарык зроблены сваімі рукамі.
  • У пятніцу 18 снежня скаўты прывезлі Бэтлеемскі агонь у нашу святыню, каб парафіяне маглі ўзяць агонь да дому і запаліць вігілійную свечку. Таму пасля кожнай св. Імшы да 24 снежня можна будзе ўзяць Бэтлеемскі агонь у свае дамы. Для гэтага трэба прынесці свечку або лампадку.

 

  • 22 снежня (ат) – У нашай парафіі будзе Дзень споведзі перад Урачыстасцю Божага Нараджэння. Споведзь распачнецца ў 6.45 і будзе працягвацца да апошняга жадаючага (прыкладна да 8.00). На працягу дня да 16-й гадзіны споведзі не будзе!

Ад 16-й да 17-й гадзіны будзе споведзь для дзяцей і моладзі, а пасля іх для ўсіх жадаючых. Ад 17.00-17.45 будзе перапынак для святароў. У 17.45 святары ізноў пачнуць спавядаць ужо да апошняга жадаючага.

Калі ласка, заплануйце свой час такім чынам, каб раніцай ці ўвечары прыйсці і паяднацца з Богам у сакрамэнце пакаяння. Спавядаць будуць святары з Ліды. Таксама перадайце гэту інфармацыю тым, хто магчыма не ведае пра тое, калі будзе дзень споведзі ў нашай парафіі. Вялікая просьба не адкладаць споведзь на апошнія дні Адвэнту, бо ўдваіх мы проста фізічна не здолеем усіх паспавядаць.

 

  • 24 снежня (чц) – Вігілія Божага Нараджэння. У гэты дзень а 7.00 будзе апошняя раратняя св. Імша. Вечарам св. Імшы не будзе, таму што збіраемся ў нашых сем’ях на вігілію(куццю). Нагадваем пра рэлігійны характар вігілійнай вячэры ў нашых сем’ях. Глыбокае перажыванне гэтага вечара яднае нашы сем’і і застаецца найлепшым успамінам на ўсё жыццё. З даўніх часоў у Касцёле на нашай зямлі існýе традыцыя захоўвання посту 24 снежня. Таму стрáвы павінны быць поснымі, а на стале недапушчальны алкаголь.

 

  • 25 снежня (пт) – Урачыстасць Божага Нараджэння. Святыя Імшы ў нашым касцёле будуць: апоўначы (пастэрка) і а 10.00.

 

  • З 25 снежня па 1 студзеня - Актава Божага Нараджэння. Гэта значыць, што 8-м дзён у літургіі Касцёла будзем святкаваць як адзін святочны дзень, які адлюстроўвае таямніцу Богаўцелаўлення. Таму заахвочваем да ўдзелу ў св. Імшах падчас каляднай актавы.

 

  • 26 снежня (сб) – Свята св. Стэфана, дыякана і першамучаніка. Святыя Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.00 і ў 18.30. Напрыканцы св. Імшаў адбудзецца благаслаўленне аўса.

 

  • 27 снежня (ндз) – Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. У гэты дзень асабліва будзем маліцца за хрысціянскія сем’і. Адпустовая св. Імша з нагоды парафіяльнага адпусту ў парафіі св. Сям’і ў Лідзе адбудзецца ў 12.30. Таксама ў наступную нядзелю ўспамінаем св. Яна Апостала, евангеліста. Напрыканцы св. Імшаў адбудзецца абрад благаслаўлення віна. Нагадваем пра тое, што віно павінна быць вінаградным і якасным.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя, а таксама інтэнцыі на наступны 2021 г.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол,  календары (на беларускай і польскай мовах) на 2021 г., святочны нумар Дыяцэзіяльнай газеты“Слова Жыцця”. Ёсць яшчэ некалькі асобнікаў папярэдняга нумару газеты з каляровым укладышам-каляндаром на наступны год, калядныя паштоўкі, святочныя батлейкі (шопкі), фігуркі Дзіцяткі Езуса ў яслях, а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Як ведаем, сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу сацыяльна неабароненым дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць“Калядныя свечкі”.

 

  • У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, душпастырскае наведванне сем’яў (каляда) пасля Божага Нараджэння ў студзені на дадзены момант не плануецца. Будзе бачна, якой будзе сітуацыя ў студзені месяцы. Калі сітуацыя палепшыцца і будзе спрыяльнай, тады душпастырскае наведванне сем’яў адбудзецца ў лютым-сакавіку. У такім выпадку раней Вам будзе аб’яўлена аб запісе ў сакрыстыі для ўсіх ахвотных.

 

  • Нагадваем пра тое, што кожны вернік, які ў гэтым часе карыстаецца дыспенсай (звальненнем) кс. біскупа ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай св. Імшы і не прыходзіць у нядзелю ці свята ў касцёл — граху не мáе, але павінен удзельнічаць у св. Імшы праз тэлебачанне (напр. Гродна+) ці любую дасяжную інтэрнэт-трансляцыю і прыняць духоўна      Св. Камунію. Анлайн-трансляцыя св. Імшы з нашага касцёла ва ўрачыстасць Божага Нараджэння адбудзецца 25 снежня а 10.00 на старонцы нашай парафіі ў інстаграме: Ліда-Піяры (@lida_piarists).

 

  • Памятайма пра захоўванне прафілактычных санітарных захадаў у сувязі з трываючай пандэміяй.

 

  • Усім вялікі дзякуй! Няхай Бог адудзячыць за Вашы ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews