ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА IV НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА
/Год В – 2020/ — 20.12.2020
З літургічнага календара:
21 снежня (панядзелак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
24 снежня (чацвер) – Вігілія Божага Нараджэння. У гэты дзень на працягу дня, згодна з традыцыяй, падчас Вігілійнай вячэры просім не спажываць мясных блюд і алкаголю.
Ноччу а 24.00 гадз. – Пастэрка.
25 снежня (пятніца) – Урачыстасць Божага Нараджэння. У гэты дзень св. Імшы а 10.00 гадз. і 14.00. На св. Імшу а 14.00 гадз. асаблівым чынам запрашаем дзяцей і моладзь. У сувязі з Актавай Божага Нараджэння ў гэтую пятніцу няма посту.
У Барташах і Руткевічах св. Імша на свята Божага Нараджэння будзе ў 8.30
26 снежня (субота) – другі дзень святаў, свята св. Стэфана, дыякана і першамучаніка. Св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадзінах і згодна з традыцыяй, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне аўса.
27 снежня (нядзеля) – свята Святой Сям’і. Молімся аб хрысціянскае жыццё і святасць у нашых сем’ях.
Таксама ў гэты дзень успамінаем св. Яна, апостала і евангеліста. Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне віна.
Іншыя аб’явы:
- У сакрыстыі ёсць аплаткі і свечкі на вігілійны стол, якія
распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.
- Нагадваем, што па аплаткі прыходзім перад або пасля св.
Імшаў. Просьба, каб па апланкі не прыходзіць на працягу дня. Апошній дзень, калі можна будзе набываць аплаткі – гэта чацвер 24 снежня да 11 гадзіны.
- Ад 1 студзеня 2021 года ў нашай парафіі ўводзіцца
складковая Святая Імша аб здароў’і і патрэбных ласках. Адбывацца яна будзе ў кожную сераду а 19.00 гадзіне.
- Ад сённяшняга дня ў нашай парафіі знаходзіцца “Бэтлеемскі
агонь”, які можна будзе забраць с сабой пасля кожнай Святой Імшы.
- У сувязі са складанай сітуацыяй, звязанай с эпідэміяй
каранавіруса ў гэтым годзе не плануем гэтай зімой адведваць Вас і вашыя сем’і з душпастырскім візітам (калядой). Гэтай зімой планавалася адведаць вёскі нашай парафіі, былыя вёскі, якія цяпер належаць да горада (Рэзы, Плянты і Навасёлкі), мікрараён Паўднёва-Заходні, а таксама “Поле Цудаў”.
У гэтым годзе з-за каранавіруса каляды не будзе.
Аднак звяртаемся да Вас з вялікай просьбай, каб сабраць ахвяры з каждай вёскі і вышэй пералічаных вуліц горада. Гэтыя ахвяры будуць прызначаныя на ўтрыманне касцёла і кляштара.
Ахвяры можна прыносіць або асобна (індывідуальна), або агульным спісам з дадзенай вёскі ці вуліцы.
У сувязі з тым, што не будзе каляды гэтай зімой, мы будзем адпраўляць Святыя Імшы асобна за кожную вёску і вуліцу. Гэтыя Святыя Імшы будуць адпраўляцца за жыхароў, а таксама за тых, хто будзе складваць свае ахвяры. Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў кожную нядзелю а 10.00 гадзіне.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.
Расклад Святых Імшаў за жыхароў вёсак і вуліц горада:
03 студзеня (нядзеля) а 10.00 гадз.: ст. Гернікі, в. Міцары,
в. Буйвічы, в. Тур’я і в. Янчукі
10 студзеня (нядзеля) а 10.00 гадз.: в. Даўлюдаўшчына,
в. Плянты, в. Тапілішкі (адна вуліца Шчучынская і хутар, дамы каля “Беларусьнефть” і вуліцы каля гэтай жа запраўкі), вул. Паўночна-Усходняя, завулак Паўночны, вул. Мележа, вул. Кляновая, вул. Сонечная, вул. Каштанавая, вул. Лідская і вул. Палявая
17 студзеня (нядзеля) а 10.00 гадз.: в. Рэзы (вул. 60-год Кастрычніка, вул. Я. Купалы, вул. Цвяточная, вул. Перамогі, вул. Паштовая, вул. Канечная і вул. Лугавая
24 студзеня (нядзеля) а 10.00 гадз.: в. Навасёлкі (вул. Лугавая, вул. Цэнтральная, вул. Усходняя і вул. Заходняя)
Шчыра ўдзячныя Вам за ахвяры, якія прыносіця на патрэбы ўтрымання касцёла і кляштара…
Расклад св. Імшаў за жыхароў вёсак і вуліц горада можна паглядзець, выходзячы з касцёла на “Дошцы аб’яваў” і на нашай старонцы ў інтэрнэце: www.pijary.info