Душпастырскія аб’явы Лiда 13.12.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІІІ НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ (GAUDETE) /В/

 

13.12.2020 г.

 

  • Сёння 13 снежня – ІІІ Нядзеля Адвэнту (GAUDETE) Нядзеля Радасці. Гэта свайго роду абвяшчэнне блізкасці Збаўцы, што адначасова з’яўляецца запрашэннем да радасці.

 

  • 8 снежня ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ, Папа Францішак абвесціў у Каталіцкім Касцёле 2021 г. Годам св. Юзафа ў сувязі з 150-годдзем прызнання св. Юзафа апекуном Каталіцкага Касцёла. Год св. Юзафа будзе працягвацца да          8 снежня 2021 г. Апякун Езуса і Марыі «не можа не быць апекуном Касцёла», ад яго трэба вучыцца «любіць Касцёл і бедных», сказаў Пантыфік.

 

  • Трывае Адвэнт. Рараты ў нашым касцёле адбываюцца штодзённа а 7.00 (акрамя нядзелі). Рараты для дзяцей (пн, ср і пт) а 7.00 На Рараты прыносім з сабой свечкі, а дзеці прыносяць ліхтарыкі.

 

  • 14 снежня – успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.

 

  • 16 снежня распачнем навэнну да Дзіцяткі Езуса.

 

  • Ад 17 снежня ў Касцёле – распачынаецца час непасрэднай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння.

 

  • Дзень споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння ў нашай парафіі адбудзецца 22 снежня (ат).

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя, а таксама інтэнцыі на наступны 2021 г.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол,  календары (на беларускай і польскай мовах) на 2021 г., нумар Дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця” з каляровым укладышам-каляндаром на наступны год, а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу сацыяльна неабароненым дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць“Калядныя свечкі”.

 

  • Ахвяраванні на тацу ў наступную нядзелю 20 снежня, паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, душпастырскае наведванне сем’яў (каляда) пасля Божага Нараджэння ў студзені не плануецца. Будзе бачна, якой будзе сітуацыя ў студзені месяцы. Калі сітуацыя палепшыцца і будзе спрыяльнай, тады душпастырскае наведванне сем’яў адбудзецца ў лютым-сакавіку. У такім выпадку раней будзе аб’яўлена аб запісе ў сакрыстыі для ўсіх ахвотных парафіянаў.

 

  • Памятайма пра захоўванне прафілактычных санітарных захадаў у сувязі з трываючай пандэміяй.

 

  • Усім вялікі дзякуй! Няхай Бог адудзячыць за Вашы ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо

 

  • Калі ў касцёле прысутнічаюць маці, якія чакаюць патомства, вялікая просьба цяпер падысці перад алтар каб прыняць Божае благаслаўленне.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews