Душпастырскія аб’явы Шчучын 13.12.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА III НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА

/Год В – 2020/ - 13.12.2020

 

 

З літургічнага календара:

 

16 снежня (серада) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

16, 18 і 19 (снежня) – Квартальныя Дні Малітваў аб хрысціанскае жыццё і аб святасці ў сем’ях.

 

17 снежня (чацвер) — дзень споведзі ў нашай парафіі.

 

Спавядаць будзем ад 9.00 гадз. да 12.30 потым ад 14.00 да 17.30 і ад 18.00 да 20.30.

 

Заахвочваем, каб хто толькі можа, быць у гэты дзень да споведзі!

Пазней будзе цяжэй прыступіць да споведзі, паколькі святары будуць ездзіць па іншых парафіях і будуць прыязджаць толькі на св. Імшу.

 

 

 

Парадак св. Імшаў у дзень споведзі наступны:

 

10.00 – св. Імша з казаннем для дарослых;

11.30 – св. Імша з казаннем для дарослых;

15.00 - св. Імша з казаннем для дарослых;

16.30 - св. Імша з казаннем для дзяцей і моладзі;

19.00 - св. Імша з казаннем для дарослых.

 

20 снежня (нядзеля) - ахвяры, якія будуць складацца на тацу ў гэты дзень, будуць прызначаны на патрэбы дыяцэзіі.

 

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

  • У сакрыстыі ёсць аплаткі, календары на 2021 год і свечкі на

вігілійны стол, якія распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

 

  • Нагадваем, што па аплаткі прыходзім перад або пасля св.

Імшаў. Просьба, каб па апланкі не прыходзіць на працягу дня. Апошній дзень, калі можна будзе набываць аплаткі – гэта чацвер 24 снежня да 11 гадзіны.

 

  • Ад 1 студзеня 2021 года ў нашай парафіі ўводзіцца

складковая Святая Імша аб здароў’і і патрэбных ласках. Адбывацца яна будзе ў кожную сераду а 19.00 гадзіне.

 

  • У наступную нядзелю (20 снежня) ў нашую парафію

прыбудзе “Бэтлеемскі агонь”, які можна будзе забраць с сабой пасля кожнай Святой Імшы.

 

  • У сувязі са складанай сітуацыяй, звязанай с эпідэміяй

каранавіруса ў гэтым годзе падчас Адвэнту святары не будуць адведваць хворых па дамах. Спадзяемся на вашае зразуменне.

 

Хто з хворых і старэйшых быў у велікоднай споведзі або быў да споведзі на працягу гэтага года, то споведзь застаецца актуальнай і важнай перад Святамі Божага Нараджэння.

 

Таксама мы не плануем гэтай зімой адведваць Вас і вашыя сем’і з душпастырскім візітам (калядой). Гэтай зімой планавалася адведаць вёскі нашай парафіі, былыя вёскі, якія цяпер належаць да горада (Рэзы, Плянты і Навасёлкі), мікрараён Паўднёва-Заходні, а таксама “Поле Цудаў”.

 

У гэтым годзе з-за каранавіруса каляды не будзе.

 

Аднак звяртаемся да Вас з вялікай просьбай, каб сабраць ахвяры з каждай вёскі і вышэй пералічаных вуліц горада. Гэтыя ахвяры будуць прызначаныя на ўтрыманне касцёла і кляштара.

 

Ахвяры можна прыносіць або асобна (індывідуальна), або агульным спісам з дадзенай вёскі ці вуліцы.

 

У сувязі з тым, што не будзе каляды гэтай зімой, мы будзем адпраўляць Святыя Імшы асобна за кожную вёску і вуліцу. Гэтыя Святыя Імшы будуць адпраўляцца за жыхароў, а таксама за тых, хто будзе складваць свае ахвяры. Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў кожную нядзелю а 10.00 гадзіне. Расклад Святых Імшаў мы будзем пазней аб’яўляць у касцёле.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews