Душпастырскія аб’явы Лiда 06.12.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІІ НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /В/

 

06.12.2020 г.

  • Сёння 6 снежня – ІІ Нядзеля Адвэнту - першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц снежань: Будзе малітва Аб абароне жыцця ненароджаных дзяцей, за іх бацькоў каб прынялі дар жыцця, а таксама аб плённым перажыванні перыяду Адвэнту. У ІІ-ю Нядзелю Адвэнту асаблівым чынам молімся за дарчынцаў Касцёла на Гродзеншчыне. Таксама сёння ўспамінаем святога Мікалая, біскупа.

 

  • Рараты (св. Імша ў гонар Маці Божай) у нашым касцёле адбываюцца штодзённа (акрамя нядзелі) а 7.00.

Рараты для дзяцей (пн, ср і пт) а 7.00.

На Рараты прыходзім са свечкамі, а дзеці прыходзяць з  ліхтарыкамі.

 

З літургічнага календара:

 

  • 7 снежня (пн) – свята – Гадавіна асвячэння Базылікі катэдральнай у Гродне.

 

  • 8 снежня (ат) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень св. Імшы ў нашым касцёле а 7.00 – раратняя і ў 18.30.

 

 

У сувязі з заклікам мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, напрыканцы св. Імшаў адбудзецца Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі перад абліччам пандэміі каранавірусу і складанай грамадска-палітычнай сітуацыі ў нашай краіне.

 

  • 10 снежня (чц) – успамін НПМ Ларэтанскай. У гэты дзень няхай кожны з нас памоліцца Літаніяй Ларэтанскай да НПМ.

 

  • У наступную нядзелю 13 снежня напрыканцы кожнай св. Імшы адбудзецца малітва і благаслаўленне маці, якія чакаюць патомства.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную і складковую, а таксама інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2021 г.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол,  календары (на беларускай і польскай мовах) на 2021 г., а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу сацыяльна неабароненым дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і захвочваем набываць“Калядныя свечкі”.

 

  • Вялікая просьба, каб у сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіянаў, якія самыя не могуць прыйсці ў касцёл каб перад святамі паспавядацца, прыняць св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых. Запісваем і наведваем хворых да 12 снежня ўключна.

 

  • У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, душпастырскае наведванне сем’яў (каляда) пасля Божага Нараджэння і ў студзені не плануецца. Будзе бачна, якой будзе сітуацыя ў студзені месяцы. Калі сітуацыя палепшыцца і будзе спрыяльнай, тады душпастырскае наведванне сем’яў адбудзецца ў лютым-сакавіку. У такім выпадку раней будзе аб’яўлена аб запісе ў сакрыстыі для ўсіх ахвотных парафіянаў.

 

  • Дзень споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння ў нашай парафіі адбудзецца 22 снежня (ат).

 

  • Нагадваем пра тое, што вернік, які ў гэтым часе карыстаецца дыспенсай кс. біскупа ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай св. Імшы і не прыходзіць у нядзелю ці свята ў касцёл — граху не мáе, але павінен удзельнічаць у св. Імшы праз тэлебачанне ці любую дасяжную інтэрнэт-трансляцыю і прыняць духоўна Св. Камунію. Анлайн-трансляцыя св. Імшы з нашага касцёла — кожную нядзелю а 18.00 на старонцы нашай парафіі ў інстаграме: Ліда-Піяры (@lida_piarists).

 

  • Памятайма пра захоўванне прафілактычных санітарных захадаў у сувязі з трываючай пандэміяй.

 

  • Усім вялікі дзякуй! Няхай Бог адудзячыць за Вашы ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews