Душпастырскія аб’явы Шчучын 06.12.2020

 

 

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА II НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА

/Год В – 2020/ — 06.12.2020

 

Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз., адарацыя Найсв. Сакрамэнту, а пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц снежань: малітва аб добры, багаты духоўны плён перажывання Адвэнту ў нашых сем’ях і парафіі.

  • Дыяцэзіяльны Дзень малітвы за дабрачынцаў і ахвярадаўцаў

Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама сёння молімся за ахвярадаўцаў нашай парафіі.

Падчас Адвэнту Рараты для дзяцей і моладзі ў пан., сераду і пятн. а 19.00 гадз.; для дарослых у аўт., чацв. і суб. а 10.00 гадз. На Рараты прыходзім са свечкамі.

 

 

З літургічнага календара:

 

7 снежня (панядзелак) - свята гадавіны Асвячэння Катэдральнай Базылікі ў Гродна.

-успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла.

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

8 снежня (аўторак) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень кожны католік павінен дома ўстрымацца ад неабавязковай працы і ўзяць удзел у св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень у нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадзінах.

 

10 снежня (чацвер) – успамін Маці Божай Ларэтанскай.

 

13 снежня (нядзеля) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 7.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 9.45 гадз. У 15.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай, пасля св. Імшы а 16.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

Пасля св. Імшаў ў 11.30 і 14.00 благаславенства мам, якія чакаюць на нараджэнне дзіцяці.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Дзень споведзі ў нашай парафіі перад святамі Божага

Нараджэння будзе 17 снежня ў чацвер.

Спавядаць будзем ад 9.00 гадз. да 12.30 потым ад 14.00 да 17.30 і ад 18.00 да 20.30.

Заахвочваем, каб хто толькі можа, быць у гэты дзень да споведзі!

 

 

Парадак св. Імшаў у дзень споведзі наступны:

 

10.00 – св. Імша з казаннем для дарослых;

  1. – св. Імша з казаннем для дарослых;

         15.00 - св. Імша з казаннем для дарослых;

16.30 - св. Імша з казаннем для дзяцей і моладзі;

         19.00 - св. Імша з казаннем для дарослых.

 

  • У сакрыстыі ёсць аплаткі, календары на 2021 год і свечкі на

вігілійны стол, якія распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

 

  • У сувязі са складанай сітуацыяй, звязанай с эпідэміяй

каранавіруса ў гэтым годзе падчас Адвэнту святары не будуць адведваць хворых па дамах. Спадзяемся на вашае зразуменне.

 

Хто з хворых і старэйшых быў у велікоднай споведзі або быў да споведзі на працягу гэтага года, то споведзь застаецца актуальнай і важнай перад Святамі Божага Нараджэння.

 

Таксама мы не плануем гэтай зімой адведваць Вас і вашыя сем’і з душпастырскім візітам (калядой). Гэтай зімой планавалася адведаць вёскі нашай парафіі, былыя вёскі, якія цяпер належаць да горада (Рэзы, Плянты і Навасёлкі), мікрараён Паўднёва-Заходні, а таксама “Поле Цудаў”.

 

У гэтым годзе з-за каранавіруса каляды не будзе.

 

Аднак звяртаемся да Вас з вялікай просьбай, каб сабраць ахвяры з каждай вёскі і вышэй пералічаных вуліц горада. Гэтыя ахвяры будуць прызначаныя на ўтрыманне касцёла і кляштара.

 

Ахвяры можна прыносіць або асобна (індывідуальна), або агульным спісам з дадзенай вёскі ці вуліцы.

 

У сувязі з тым, што не будзе каляды гэтай зімой, мы будзем адпраўляць Святыя Імшы асобна за кожную вёску і вуліцу. Гэтыя Святыя Імшы будуць адпраўляцца за жыхароў, а таксама за тых, хто будзе складваць свае ахвяры. Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў кожную нядзелю а 10.00 гадзіне. Расклад Святых Імшаў мы будзем пазней аб’яўляць у касцёле.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews