Душпастырскія аб’явы Лiда 29.11.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

І НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /В/

 

  • Сёння 29 лістапада – І-ая Нядзеля Адвэнту. У Касцёле распачаўся новы літургічны і душпастырскі год. Перыяд Адвэнту – гэта час пабожнага і радаснага чакання на прыйсце Збавіцеля і таму ён не мае пакутнага характару як Вялікі пост. Адвэнт дзеліцца на две часткі:1) дні да 16 снежня - гэта час падрыхтоўкі да паўторнага прыйсця Збаўцы на прыканцы часоў; 2) дні ад 17 да 24 снежня – гэта час непасрэднай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Касцёл заахвочвае кожнага верніка ў перыяд Адвэнту засяродзіцца над сваімі адносінамі з Богам і людзьмі, над сваім духовым жыццём, каб перажыць гэты час пабожна і ў трэзвасці.
  • Рараты (св. Імша ў гонар Маці Божай) у нашым касцёле будуць штодзённа (акрамя нядзелі) а 7.00.
  • Рараты для дзяцей будуць у панядзелак, сераду і пятніцу а 7.00.
  • На Рараты прыносім з сабой свечкі, а дзеці прыходзяць з ліхтарыкамі зробленымі сваімі рукамі.

 

З літургічнага календара:

 

  • 30 лістапада (пн) – свята св. Андрэя, Апостала. У гэты дзень свае імяніны будзе святкаваць Пан Андрэй – наш арганіст. Таксама, заўтра, памятайма ў сваіх малітвах пра кс. Андрэя Агеля і пра ўсіх імяніннікаў.

 

  • 2 снежня (ср) – Набажэнства і складковая св. Імша Аб здароўі і патрэбных ласках праз заступніцтва Маці Божай Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18.30.

 

  • 3 снежня (чц) – успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.

 

  • 4 снежня (пт) – першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.

 

  • 5 снежня (сб) – першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых ў гэты дзень адбудзецца вечарам у 18.30. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы.

 

  • 6 снежня – ІІ-я Нядзеля Адвэнту – першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц снежань: Будзе малітва Аб абароне жыцця ненароджаных дзяцей, за іх бацькоў каб прынялі дар жыцця, а таксама аб плённым перажыванні перыяду Адвэнту. У ІІ-ю Нядзелю Адвэнту асаблівым чынам будзем маліцца за дарчынцаў Касцёла на Гродзеншчыне. Таксама 6 снежня ўспамінаем св. Мікалая, біскупа.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную і складковую, а таксама інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2021 г.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол,  календары (на беларускай і польскай мовах) на 2021 г., калядныя паштоўкі і іншыя дэвацыяналіі. “Калядныя свечкі” ад Карытас Гродзенскай дыяцэзіі будуць крыху пазней.

 

  • У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, душпастырскае наведванне сем’яў (каляда) пасля Божага Нараджэння і ў студзені не плануецца. Будзе бачна, як будзе выглядаць сітуацыя ў студзені месяцы. Калі сітуацыя палепшыцца і будзе спрыяльнай, тады душпастырскае наведванне сем’яў адбудзецца ў лютым-сакавіку. У такім выпадку раней будзе аб’яўлена аб запісе ў сакрыстыі для ўсіх ахвотных парафіянаў.

 

  • Вялікая просьба, каб у сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіянаў, якія ўжо самыя не могуць прыйсці ў касцёл, але перад святамі жадаюць паспавядацца, прыняць св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых. Запісваем з сённяшняга дня да 12 снежня ўключна!

 

  • 5 снежня (сб) у 11.00 святары паедуць да старэйшых і хворых парафіянаў у в. Чахаўцы і Верх-Ліду.

 

  • Дзень споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння ў нашай парафіі адбудзецца 22 снежня (ат).

 

  • Ёсць апошні нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • Памятайма пра захоўванне прафілактычных санітарных захадаў у сувязі з трываючай пандэміяй.

 

  • Нагадваем пра тое, што вернік, які ў гэтым часе карыстаецца дыспенсай кс. біскупа ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай св. Імшы і не прыходзіць у нядзелю ці свята ў касцёл — граху не мáе; але павінен удзельнічаць у св. Імшы праз тэлебачанне ці любую дасяжную інтэрнэт-трансляцыю і прыняць духоўна Св. Камунію. Анлайн-трансляцыя св. Імшы з нашага касцёла — кожную нядзелю а 18.00 на старонцы нашай парафіі ў інстаграме: Ліда-Піяры (@lida_piarists).

 

  • Усім вялікі дзякуй! Няхай Бог адудзячыць за Вашы ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews