Душпастырскія аб’явы Шчучын 29.11.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА I НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА

/Год В – 2020/ - 29.11.2020

Сёння распачынаецца Адвэнт. Гэта перыяд духоўнай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння і другога прыйсця Езуса Хрыста, таму пастараемся больш часу прызначыць на малітву і іншыя духоўныя практыкі.

Падчас Адвэнту Рараты для дзяцей і моладзі ў пан., сераду і пятн. а 19.00 гадз.; для дарослых у аўт., чацв. і суб. а 10.00 гадз. На Рараты прыходзім са свечкамі.

 

 

З літургічнага календара:

 

30 лістапада (панядзелак) – свята св. Андрэя, апостала. У гэты дзень x. Андрэй адзначае дзень імянінаў. Павіншаваць ксяндза можна будзе ў наступную нядзелю пасля св. Імшаў а 10.00 гадз. і ў 11.30

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

3 снежня (чацвер) - успамін св. Францішка Ксаверыя, святара.

Першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця. Шчыра ўсіх запрашаем на гэтае набажэнства!

 

4 снежня (пятніца) - першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

 

5 снежня (субота) – першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

6 снежня (нядзеля) – першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і супольная Адарацыя. Пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

 

 

Інтэнцыя на месяц снежань: малітва аб добры, багаты духоўны плён перажывання Адвэнту ў нашых сем’ях і парафіі.

  • Дыяцэзіяльны Дзень малітвы за дабрачынцаў і ахвярадаўцаў

Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама будзем маліцца за ахвярадаўцаў нашай парафіі.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Дзень споведзі ў нашай парафіі перад святамі Божага

Нараджэння будзе 17 снежня ў чацвер.

 

  • У сакрыстыі можна набыць рэлігійныя рэчы, аплаткі, а

таксама календар на 2021 год.

 

  • Звяртаемся с просьбай, каб у касцёл прыходзіць у масках і

абрабатываем рукі антысэптыкам.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

Цяпер адбудзецца абрад благаслаўлення аплаткаў.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews