Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
XXXІV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /А/
УРАЧЫСТАСЦЬ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА,
ВАЛАДАРА СУСВЕТУ
22.11.2020 г.
- Сёння Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Памятайма сёння ў нашых малітвах пра выхавацеляў, выкладчыкаў і семінарыстаў МВДС у Гродне і піярскай ВДС у Кракаве. Сёння Касцёл дае нам магчымасць атрымаць поўны адпуст.
- Сёння таксама ўспамінаем св. Цэцылію, панну і мучаніцу, апякунку арганістаў, хóраў і касцёльнай музыкі. Памятайма сёння ў малітвах пра нашага арганіста пана Андрэя.
З літургічнага календара:
- 24 лістапада (ат) – Успамін святых Андрэя Зунг-Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў в’етнамскіх.
- 25 лістапада (ср) – Каласансаўскі дзень у нашай парафіі і распачацце 40-гадзіннага набажэнства перад патранальным святам Апекі св. Юзафа Каласанса.
- 27 лістапада (ср) – Патранальнае свята Апекі св. Юзафа Каласанса і заканчэнне 40-гадзіннага набажэнства.
- 29 лістапада (ндз) – І Нядзеля Адвэнту. У Касцёле распачнецца новы літургічны і душпастырскі год. У Беларусі новы пастырскі год будзе праходзіць пад дэвізам:“Касцёл – сакрамэнт паўсюднага збаўлення. “Брамы пякельныя не перамогуць яго”. Касцёл у нашай краіне будзе адзначаць 30-ці годдзе адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. У наступную нядзелю сёмая гадавіна прэканізацыі (г.зн. зацвярджэнне і абвяшчэнне намінацыі) ксяндза б-па Юзафа Станеўскага Папам Францішкам. У гэты дзень памятайма ў сваіх малітвах пра дапаможнага біскупа нашай Гродзенскай дыяцэзіі.
- Памятайма, што надыходзячы перыяд Адвэнту – гэта час радаснага чакання на прыйсце Збавіцеля і таму ён не мае пакутнага характару як Вялікі пост. Касцёл заахвочвае кожнага верніка ў перыяд Адвэнту засяродзіцца над сваімі адносінамі з Богам, сваім духовым жыццём, і каб перажыць гэты час пабожна і ў трэзвасці.
Рараты (св. Імша ў гонар Маці Божай) у нашым касцёле будуць штодзённа (акрамя нядзелі) а 7.00.
Рараты для дзяцей будуць у панядзелак, сераду і пятніцу а 7.00.
На Рараты прыносім з сабой свечку, а дзеці прыходзяць з ліхтарыкамі.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную і складковую, а таксама інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2021 г.
- У касцёльным кіёску можна набываць календары (на беларускай і польскай мовах) на 2021 г.
- Аплаткі на вігілійны стол можна будзе набываць у касцёльным кіёску ад наступнай нядзелі.
- Нагадваем, пра тое, што масачны рэжым уведзены на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Таму грамадзяне павінны выкарыстоўваць маскі ў месцах масавага знаходжання людзей (таксама і ў касцёлах), а таксама ў любых месцах, дзе няма магчымасці выконваць сацыяльную дыстанцыю (1.5 м). Вялікая просьба ставіцца да гэтых патрабаванняў адказна і з клопатам пра здароўе сваё і іншых.
- Камунікат ККББ…
- Усім вялікае дзякуй, няхай Бог адудзячыць за Вашы ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо