Душпастырскія аб’явы Лiда 15.11.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXXІІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /А/

 

15.11.2020 г.

 

  • Сёння 9-ты дзень навэнны перад Урачыстасцю НМП Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.

 

З літургічнага календара:

 

  • 16 лістапада (пн) – Урачыстасць НМП Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • 17 лістапада (ат) – успамін св. Альжбеты Венгерскай.

 

  • 20 лістапада (пт) – успамін св. Рáфала Каліноўскага, святара-законніка.

 

  • 21 лістапада (сб) – успамін Ахвяравання НПМ.

 

  • 22 лістапада (ндз) – Урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. У гэты дзень будем маліцца ў інтэнцыі выхавацеляў, выкладчыкаў і семінарыстаў МВДС у Гродне і піярскай ВДС у Кракаве. Таксама у гэты дзень успамінаем св. Цэцылію, панну і мучаніцу, апякунку арганістаў, хóраў і касцёльнай музыкі. Таму будзем маліцца аб развіцці касцёльнага спеву і музыкі ў Паўсюдным Касцёле, а таксама за нашага арганіста пана Андрэя.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную і складковую. Ужо ёсць магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2021 г.

 

  • Ёсць новы нумар часопіса “Ave Maria” і газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць календары (на беларускай і польскай мовах) на 2021 г.

 

  • Нагадваем пра захоўванне прафілактычных санітарных захадаў у сувязі з трываючай пандэміяй.
  • Усім вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews