Аб’явы Ліда ад 27 мая

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

 

Нядзеля Спаслання Святога Духа

27 мая 2012 г.

 

Сёння – Урачыстасць Спаслання Святога Духа.

На гэтым тыдні будзем успамінаць:

28 мая – панядзелак – Свята НПМ Маці Касцела. Другі дзень Святаў Спаслання Святога Духа. Святыя Імшы ў гэты дзень у нашым парафіяльным касцеле – 9.00 і 18.30.

31 мая – чацвер – Свята Адведзінаў Найсв. Панны Марыі.

01 чэрвеня – пятніца – Успамін св. Юстына

– Першая пятніца месяца – Запрашаем на Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

02 чэрвеня – субота – першая субота месяца. Запрашаем на малітву за заступніцтвам Маці Божай.

03 чэрвеня – нядзеля – Урачыстасць Святой Тройцы.

- на св. Імшы а 11.30 першая св. Камунія дзяцей. Шчыра запрашаем на гэтую Урачыстасць.

- споведзь дзяцей – у суботу 02.06. а 11.00 гадзіне, бацькоў, хросных і родных гэтых дзяцей будзем спавядаць на працагу гэтага тыдня. Запрашаем!!!

- дзень Айца ў нашай Дыяцэзіі. Заахвочваем аб малітве ў іх інтэнцыі.

Перажываем месяц МАЙ і маёвыя набажэнства, прысвечаныя Маці Божай. Маёвае набажэнства ў нашым касцёле праводзіцца кожны дзень перад св. Імшой (у будні дзень – 18.00, у нядзелю – 17.30). Заахвочваем, каб маліцца набажэнствам маёвым каля крыжоў і ў сваіх хатах з ўсёй сям’ёй.

На гэтым тыдні таксама разпачынаюцца чэрвеньскія набажэнства. Будуць яны праводзіцца кожны дзень перад св. Імшой (у будні дзень – 18.00, у нядзелю – 17.30). Запрашаем!!!

У Сакрыстыі вы можаце запісаць інтэнцыі св. Імшаў.

У Сакрыстыі прымаем таксама ахвяры на аграджэнне каля нашага касцела. Мы дзякуем тым сем’ям, якія прыносяць свае ахвяры.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews