Душпастырскія аб’явы Лiда 08.11.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXXІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /А/

 

  • Сёння 2-гі дзень навэнны перад Урачыстасцю НМП Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • Паводле распараджэння кс. б-па Аляксанра Кашкевіча, ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

 

З літургічнага календара:

 

  • 9 лістапада (пн) – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі, катэдры біскупа Рыма – Маці ўсіх каталіцкіх святыняў у свеце. У гэты дзень будзем маліцца аб патрэбныя ласкі для Папы Францішка ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам.

 

  • 10 лістапада (ат) – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.

 

  • 11 лістапада (ср) – успамін св. Мáрціна Турскага, біскупа. Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва Маці Божай Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18.30.

 

  • 12 лістапада (чц) – успамін св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка.

Таксама 12 лістапада свае імяніны будзе адзначаць а. Вітóльд. Св. Імша ў яго інтэнцыі будзе цэлебравацца ў 18.30. Віншаваць а. Вітóльда на парафіяльным узроўні будзем 15 лістапада (ндз) напрыканцы св. Імшы а 10.00.

 

  • 15 лістапада (ндз) –  Сусветны Дзень бедных (адзначаецца ўжо 5-ты год).

 

Выпамíнкавыя св. Імшы ў бліжэйшы час будуць:

Сёння 8-га лістапада (ндз) – ружанец у 17.30 і а 18.00 св. Імша.

9-га лістапада (пн) – у 18.30 св. Імша.

14-га лістапада (сб) – у 18.30 апошняя 10-ая св. Імша.

 

  • У школьнікаў сёння заканчваюцца канікулы, таму заняткі па рэлігіі для школьнікаў і дарослых распачнуцца ўжо на гэтым тыдні.

 

  • Нагадваем пра захоўванне прафілактычных санітарных захадаў у сувязі з пандэміяй каранавірусу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную і складковую. Ужо ёсць магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2021 г.

 

  • Ёсць яшчэ апошні нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць дэвацыяналіі і календары (на беларускай і польскай мовах) на 2021 г.

 

  • Усім вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews