Душпастырскія аб’явы Шчучын 11.10.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XXVIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2020/ - 11.10.2020

 

 

З літургічнага календара:

13 кастрычніка (аўторак)-першы дзень 40-гадзіннага набажэнства і Дзень Фацімскі. Шчыра ўсіх запрашаем на св. Імшу і Адарацыю Найсв. Сакрамэнту. Сэнс 40-гадзіннага набажэнства заключаецца менавіта ў тым, што праз сорак гадзін перад адпустам молімся да Пана Езуса выстаўленнага ў Найсв. Сакрамэнце. Запрашаем прынамсі на некалькі хвілін Адарацыі Найсв. Сакрамэнту.

Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда пачатак адарацыі а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

40-гадзіннае набажэнства будзе правадзіць кс. Аляксандр Мятліцкі SDB, пробашч парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, які там будуе касцёл і таму ўсе ахвяры будуць пераданы на дапамогу ў будове касцёла. Ужо сёння шчыра дзякуем за вашу ахвярнасць.

 

14 кастрычніка (серада) - другі дзень 40-гадзіннага набажэнства. Св. Імшы з казаннем а 10.00 і 19.00 гадз. Адарацыя Найсв. Сакрамэнту пасля св. Імшы а 10.00 гадз. да 12.30 гадз. і пасля абеда ад 17.00 гадз. да 18.30. Усіх шчыра запрашаем на св. Імшу ў другі дзень набажэнства, а таксама на малітву перад выстаўленным Найсв. Сакрамэнтам.

 

15  кастрычніка (чацвер) – урачыстасць св. Тэрэзы Авільскай — парафіяльны адпуст. У гэты дзень усіх запрашаем на урачыстую св. Імшу а 12.00 гадз., другая св. Імша толькі а 19.00 гадз. У чацвер кожны шчучынскі парафіянін павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.

Таксама ў гэты дзень а 19.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

17 кастрычнка (субота) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

 

18 кастрычніка (нядзеля) – Сусветны Місійны Дзень (ад 1926 г.). Усе ахвяры з гэтага дня будуць пераданы на патрэбы місій.

Таксама ў гэты дзень молімся за ўрачоў, медсёстраў і ўсіх работнікаў медыцынскай службы.

У наступную нядзелю будзем у нашай парафіі гасціць спадарыню Людмілу Губіну, якая з’яўляецца прадстаўніком каталіцкага руху “Маці ў малітве”. На заканчэнне кожнай Св. Імшы спадарыня Людміла будзе распавядаць аб сутнасці гэтага руху. Можна будзе таксама з ёй асабіста паразмаўляць, пасля заканчэння кожнай Св. Імшы, а таксама запісацца, каб стаць удзельнікам руху “Маці ў малітве”.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

   Сардэчна запрашаем на ружанцовае набажэнства, якое ў нашым касцёле праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду, пятніцу ў 18.30

 

  • У сувязі с адпустовай урачыстасцю 15 кастрычніка (чацвер) не

будзе ўрокаў рэлігіі.

 

  • Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі,

можна запісваць памерлых на выпамінкі.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews