Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХXVІІІ Звычайную Нядзелю /А/
11.10.2020г.
- Трывае месяц ружанцóвай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцóвае набажэнства адбываецца:
Штодзённа а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30.
Для дзяцей: пн, ср, пт – у 8.30 – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і ў 18.00 – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе. Заахвочваем і запрашаем да супольнай ружанцóвай малітвы ў касцёле, а таксама ў сваіх сем’ях.
З літургічнага календара:
- 15 кастрычніка (ат) – успамін св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), панны і доктара Касцёла.
- 17 кастрычніка (чц) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.
- Да 31 кастрычніка перад і пасля св. Імшы ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Вяліка просьба, заходзячы ў сакрыстыю апранаць маску. Маліцца за памерлых будзем падчас ружанца і св. Імшаў на працягу актавы ўспаміну памерлых з 1 па 8-е лістапада. Малітва будзе распачынацца ў 17.45, а ў нядзелю ў 17.15. На працягу лістапада будзе 10 св. Імшаў за памерлых.
- 18 кастрычніка (ндз) – Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні, якія будуць збіраныя падчас св. Імшаў у наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы місій. Таксама ў наступную нядзелю праз заступніцтва св. Лукі Евангеліста, апякуна медыцынскай службы, будзем маліцца за лекараў, медыцынскіх сясцёр і працóўнікаў бальніц і хоспісаў.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Ёсць яшчэ апошні нумар часопіса “Ave Maria” і новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Хачу выказаць ўсім Вам, дарагія парафіяне, падзяку за Вашу малітву падчас хваробы. Патрэба яшчэ часу, каб вастанавіцца. Айцец Вітольд яшчэ хварэе. Таму, патрэба нам усім і малітвы, але таксама памятайма пра меры перасцярогі (маскі і бяспечную дыстанцыю).
- На гэтым тыдні яшчэ не будзе ўрокаў рэлігіі для школьнікаў і дарослых.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info