Душпастырскія аб’явы Лiда 27.09.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХXVІ Звычайную Нядзелю /А/

 

27.09.2020г.

 

  • Нагадваем, што ў нашым касцёле кожны дзень перад вячэрняй   св. Імшой а 18.00 гадз., а ў нядзелю ў 17.30 адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовая малітва ў інтэнцыі нашай краіны. Заахвочваем да ўдзелу ў гэтай малітоўнай акцыі!

 

З літургічнага календара:

 

  • 28 верасня (пн) – успамін св. Вацлава, мучаніка.

 

  • 29 верасня (ат) – свята свв. Міхала, Габрыэля і Рафала, арханёлаў.

 

  • 30 верасня (ср) – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.

 

  • 1 кастрычніка (чц) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, панны. Распачынаецца месяц ружанцóвай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства будзе адбывацца: штодзённа ў 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой).
  • Для дзяцей: пн, ср, пт – у 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы) – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і ў 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой) – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе. У нядзелю: у 17.30 (перад вячэрняй св. Імшой). Заахвочваем і сардэчна запрашаем да супольнай ружанцóвай малітвы ў касцёле, а таксама ў сваіх сем’ях. Гэта таксама  першы чацвер месяца. У гэты дзень асаблівым чынам будзем малімся аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.

 

  • 2 кастрычніка (пт) – успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў і першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца на заканчэнне ружанцóвай малітвы перад вячэрняй св. Імшой.

 

  • 3 кастрычніка (сб) – першая субота месяца.  Раніцай а 9.00 будзе цэлебравáцца складкóвая св. Імша: За памерлых. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца на заканчэнне ружанцóвай малітвы перад вячэрняй св. Імшой.

 

  • 4 кастрычніка – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 абудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля вэчэрняй св. Імшы а 18.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: Будзе малітва Аб новыя пакліканні да святарства і манаскага жыцця. У наступную нядзелю ахвяры з тацы будуць прызначаны на патрэбы Папы Францішка.

 

  • У Беларусі першая нядзеля кастрычніка – гэта дзень малітвы за выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Будзем памятаць аб іх у нашых малітвах.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Ёсць новы нумар часопіса “Ave Maria” і бясплатны нумар газеты “Каталіцкі веснік” прысвечаны апошнім падзеям у Касцёле і грамадстве. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі і з раскладам урокаў па рэлігіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews