Душпастырскія аб’явы Шчучын 27.09.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА  XXVI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2020/ — 27.09.2020

 

 

З літургічнага каляндара:

Сёння пры выхадзі з касцёла, пасля кожнай Св. Імшы, можна будзе злажыць свае ахвяры на патрэбы Гродзенскай Семінарыі.

 

28 верасня (панядзелак) – успамін св. Вацлава, мучаніка.

 

29 верасня (аўторак) – свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. Св. Міхал з’яўляецца апекуном Каталіцкага Касцёла на Беларусі, таму праз яго пасрэдніцтва молімся за ўсіх Пастыраў і ўвесь Божы Народ Беларусі.

 

30 верасня (серада) – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.

 

1 кастрычніка (чацвер) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла.

З 1 кастрычніка распачынаецца ружанцовае набажэнства, якое ў нашым касцёле будзе праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду, пятніцу ў 9.30 (для тых якія ходзяць у школу ў другую змену) і 18.30 (для тых якія ходзяць у школу ў першую змену).

Першы чацвер месяца. Запрашаем на Адарацыю Найсв. Сакрамэнту ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця. Набажэнства адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.

 

2 кастрычніка (пятніца) – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў.

Першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

 

3 кастрычніка (субота) – Першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

4 кастрычніка (нядзеля) - першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Першая нядзеля кастрычніка ў Беларусі таксама адзначаецца як Дзень настаўніка, таму ў наступную нядзелю будзем асаблівым чынам маліцца за ўсіх настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.

Інтэнцыя на месяц кастрычнік: малітва ў інтэнцыі настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.

У наступную нядзелю ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы Апостальскай Сталіцы.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • З 21 верасня запісываем інтэнцыі св. Імшаў на 2021 г.

 

  • Таксама з 1 кастрычніка, перад і пасля кожнай св. Імшы,

запісваем у сакрыстыі на выпамінкі. Просьба, каб дома напісаць выразна, на картцы паперу імёны і прозвішчы памерлых (у назоўным склоне/в именительном падеже), за якіх трэба памаліцца і гатовы спіс прыносіць у сакрыстыю. З чытаннем выпамінак у гэтым годзе будзе падобна як у мінулым. Трэба будзе выбраць дзень, у які бы хацелі, каб у касцёле былі прачытаныя выпамінкі. Таму ў хаце раней падумаць, які выбраць дзень на малітву за сваіх блізкіх памерлых.

Выпамінкі будуць у буднія дні чаргавацца: адзін дзень ў 9.15, другі ў 18.15, у нядзелю у 15.15. У які будні дзень набажэнства за памерлых будзе зранку ў які вечарам, можна будзе даведацца, прыносячы выпамінкі ў сакрыстыю. У буднія дні пасля кожных выпамінак будзе таксама св. Імша ў інтэнцыі прачытаных памерлых на выпамінках.

На могілках выпамінкі будзем чытаць толькі ў Барташах і Тапілішках.

 

  • У канцы касцёла можна набыць каталіцкую прэсу.

 

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews