Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХXV Звычайную Нядзелю /А/
20.09.2020г.
- Нагадваем, што ў нашым касцёле кожны дзень перад вячэрняй св. Імшой а 18.00 гадз., а ў нядзелю ў 17.30 адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовая малітва ў інтэнцыі нашай краіны. Заахвочваем да ўдзелу ў гэтай малітоўнай акцыі!
З літургічнага календара:
- 21 верасня (пн) – свята св. Мацвея, апостала.
- 23 верасня (ср) – успамін св. Айца Піо, святара і законніка.
- 25 верасня (пт) – Каласансаўскі дзень. У гэты дзень будзем асаблівым чынам маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў і апякуна нашай парафіяльнай святыні. Падчас ранішняй і вячэрняй св. Імшаў у гонар св. Юзафа Каласанса будзем выпрóшваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Сардэчна запрашаем дзяцей і моладзь, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў).
- У нашай парафіі ўжо распачаліся ўрокі рэлігіі. Хто яшчэ не запісаўся, калі ласка, прыйдзіце даведацца ў сакрыстыю, або запазнайцеся з планам катэхезы на дошцы аб’яваў ці на нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info і ўжо прыходзьце запісвацца непасрэдна на ўрок.
- Заўтра (21 верасня) у 19.15 адбудзецца катэхеза для дарослых. Усіх ахвотных сардэчна запрашаем!
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Ёсць яшчэ апошні нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Вялікі дзякуй усім тым парафіянам, хто на мінулым тыдні прыйшоў дапамагчы ўпарадкаваць тэрыторыю вакол касцёла.
- Пробашч а. Аляксандр і яго родныя выказваюць сваю шчырую ўдзячнасць усёй нашай парафіі за выказаныя спачуванні, малітву і прысутнасць прадстаўнікоў нашай парафіі на ўчорашнім пахаванні таты а. Аляксандра ў Шчучыне. Няхай добры Бог усім Вам адудзячыць!
- З душпастырскімі аб’явамі і з раскладам урокаў па рэлігіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info