Душпастырскія аб’явы Шчучын 13.09.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА  XXIV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2020/ — 13.09.2020

 

Сёння ўсе ахвяры, якія збіраюцца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі, а пры выхадзі з касцёла можна злажыць свае ахвяры на патрэбы ўтрымання Базылікі Гробу Панскага.

 

З літургічнага каляндара:

 

14 верасня (панядзелак) - свята Ўзвышэння Святога Крыжа (Podwyższenie Krzyża Św.).

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

15 верасня (аўторак) – успамін НПМ Балеснай.

 

16 верасня (серада) – успамін св. Карнэлія (św. Korneliusza), рымскага папы, і Кіпрыяна (św. Cypriana), біскупа, мучанікаў,

У гэты дзень таксама ў Ордэне Піяраў успамін бл. Антонія Шварца (bł. Antoniego Szwarca), заснавальніка Кангрэгацыі Каласанцінаў.

 

18 верасня (пятніца) – успамін св. Станіслава Косткі, законніка.

 

16-18 верасня – Kвартальныя дні малітваў за дзяцей і моладзь, настаўнікаў і выкладчыкаў, выхавацеляў і катэхетаў.

 

 

Іншыя аб’явы:

  • 16 верасня (серада) на св. Імшы а 18.00 гадз. біскуп Віцебскай Дыяцэзіі Алег Буткевіч ўдзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе моладзі і дарослых з нашай парафіі.

 

  • 18 верасня (пятніца) пасля Св. Імшы а 10.00 гадзіне адбудзецца спатканне для “Зелаторак” св. Ружанца.

 

  • 20 верасня (нядзеля) на св. Імшах ў 11.30 і 14.00, першая св. Камунія дзяцей з нашай парафіі.

 

  • З 21 верасня (панядзелак) пачынаем запісваць інтэнцыі св. Імшаў на 2021 г.

 

  • 22 і 23 верасня (аўторак і серада), у кляштары, у класах з 11.00 да 12.30 і з 15.00 да 18.00 запісваем на ўрокі рэлігіі дзецяй і моладзь з 1 па 11 клас. Запісвацца трэба ўсім: і тым хто запісваўся ў прошлым годзе і тыя, хто ў гэтым годзе прыйдзе на урокі релігіі першы раз. Таксама можна будзе запісацца хлопцам пасля І св. Камуніі на падрыхтоўку, каб стаць міністрантам, а дзяўчатам ад 4 класа і старэшым у дзіцячы і моладзевы хоры.

 

  • Сардэчна вітаем у нашай парафіі дыякана Аляксандра Гецэвіча з Ордэна Піяраў.

 

  • У канцы касцёла можна набыць каталіцкую прэсу.

 

 

 

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews