Душпастырскія аб’явы Лiда 13.09.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХXІV Звычайную Нядзелю /А/

 

13.09.2020г.

 

  • У нашым касцёле кожны дзень перад вячэрняй св. Імшой а 18.00 гадз., а ў нядзелю ў 17.30 адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовая малітва ў інтэнцыі спакою ў нашай краіне, аб дары паяднання для ўсіх грамадзян на шляху дыялогу, у духу ўзаемнай павагі і клопату пра супольнае дабро. Усіх заахвочваем да ўдзелу ў гэтай малітоўнай акцыі!

 

  • Сёння, згодна з распараджэннем Папы Францішка, у касцёлах збіраюцца ахвяраванні, якія будуць прызначаны на патрэбы хрысціянскіх супольнасцяў і святыню Гробу Пана ў Святой Зямлі. Скласці свае ахвяраванні можна ў спецыяльную скарбонку якая змешчана перад алтаром.

 

З літургічнага календара:

 

  • 14 верасня (пн) – свята Узвышэння Св. Крыжа. Парафіяльны адпуст у Лідскай Фары адбудзецца а 18-й гадзіне.

 

  • 15 верасня (ат) – успамін НПМ Балеснай.

 

  • 16 верасня (ср) – успамін св. Карнэлія, Папы, і Цыпрыяна, б-па і муч.

 

  • 18 верасня (пт) – успамін св. Станіслава Косткі, законніка.

 

  • 16-18 верасня – Традыцыйна будзем адзначаць Квартальныя дні малітваў за дзяцей і моладзь, настаўнікаў і выкладчыкаў, выхавацеляў і катэхетаў. Таму ў гэтыя дні асабліва памятайма аб іх у нашых малітвах.

 

  • У нашай парафіі ўжо распачаліся ўрокі рэлігіі. Хто яшчэ не запісаўся, то калі ласка прыйдзіце даведацца ў сакрыстыю, або запазнайцеся з планам катэхезы на дошцы аб’яваў ці на нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info і ўжо прыходзьце запісвацца непасрэдна на ўрок.

 

  • Запрашаем хлапчукоў пасля І Св. Камуніі ў міністранты, а таксама дзяўчынкі і хлапчукоў у дзіцячы хор.

 

  • Першая катэхеза для дарослых адбудзецца 21 верасня ў 19.15 ў панядзелак. Усіх ахвотных сардэчна запрашаем!

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Ёсць новы нумар газеты Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за вашы ахвяраванні. Няхай Бог усім Вам адудзячыць!

 

  • З душпастырскімі аб’явамі і з раскладам урокаў па рэлігіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews