Душпастырскія аб’явы Шчучын 06.09.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XXIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2020/ — 06.09.2020

 

Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і супольная Адарацыя. Пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц верасень: малітва за школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў.

Сёння ў 11.30 св. Імша на распачацце новага навучальнага і катэхетычнага года, а таксама асвячэнне школьных прыладаў.

 

З літургічнага календара:

 

8 верасня (аўторак) – літургічнае свята Нараджэння Найсв. Панны Марыі. Пасля ўсіх Імшаў благаслаўленне зерня на сяўбу (poświęcenie ziarna siewnego).

 

9 верасня (серада) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

13 верасня (нядзеля) - у наступную нядзелю ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • 16 верасня (серада) на св. Імшы а 18.00 гадз. біскуп Віцебскай Дыяцэзіі Алег Буткевіч ўдзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе моладзі і дарослых з нашай парафіі.

 

  • 20 верасня (нядзеля) на св. Імшах ў 11.30 і 14.00, першая св. Камунія дзяцей з нашай парафіі.

 

  • З 21 верасня (панядзелак) пачынаем запісваць інтэнцыі св. Імшаў на 2021 г.

 

  • 22 і 23 верасня (аўторак і серада), у кляштары, у класах з 11.00 да 12.30 і з 15.00 да 18.00 запісваем на ўрокі рэлігіі дзецяй і моладзь з 1 па 11 клас. Запісвацца трэба ўсім: і тым хто запісваўся ў прошлым годзе і тыя, хто ў гэтым годзе прыйдзе на урокі релігіі першы раз. Таксама можна будзе запісацца хлопцам пасля І св. Камуніі на падрыхтоўку, каб стаць міністрантам, а дзяўчатам ад 4 класа і старэшым у дзіцячы і моладзевы хоры.

 

  • У канцы касцёла можна набыць каталіцкую прэсу, асабліва

         часопіс для дзяцей Вадаграй.

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews