Душпастырскія аб’явы Лiда 06.09.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ХXІІІ Звычайную Нядзелю /А/

 

  • У нашым касцёле кожны дзень перад вячэрняй св. Імшой а 18.00 гадз., а ў нядзелю ў 17.30 адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовая малітва ў інтэнцыі спакою ў нашай краіне, аб дары паяднання для ўсіх грамадзян на шляху дыялогу, у духу ўзаемнай павагі і клопату пра супольнае дабро. Усіх заахвочваем да ўдзелу ў гэтай малітоўнай акцыі!

 

  • Сёння Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц верасень: Будзе малітва ў інтэнцыі за дзяцей і моладзь, якія распачынаюць новы навучальны, катэхетычны і акадэмічны год, аб патрэбныя Божыя ласкі для іх, а таксама для педагогаў і катэхетаў.

 

  • Сёння ў 11.30 у нашым касцёле адбудзецца урачыстасць Першай Св. Камуніі, да якой прыступяць 84 асобы. Памятайма пра першакамунійных дзяцей у сваіх малітвах, каб яны былі верныя Богу праз усё сваё жыццё.

 

З літургічнага календара:

 

  • З 7 да 12 верасня будзе Белы тыдзень для першакамунійных дзяцей. Дзеці будуць прыходзіць кожны дзень на св. Імшу а 9.00.

 

  • 8 верасня –  свята Нараджэння НПМ (па-народнаму: Багач). У гэты дзень напрыканцы кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне зерня на сяўбу.

 

  • З 8 верасня ў нашай парафіі ўжо распачнуцца ўрокі рэлігіі. Хто яшчэ не запісаўся на мінулым тыдні, то калі ласка запазнайцеся з планам катэхезы на дошцы аб’яваў або на нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info і ўжо прыходзьце запісвацца непасрэдна на ўрок.

 

  • Запрашаем хлапчукоў пасля І Св. Камуніі ў міністранты, а таксама дзяўчынкі і хлапчукоў у дзіцячы хор. Магчыма хтосьці грае на інструментах – гэта толькі вітаецца! Першая сустрэча для хору адбудзецца ў наступную нядзелю ў 10.30 у класе.

 

  • Першая катэхеза для дарослых пасля летняга перапынку, адбудзецца 21 верасня ў панядзелак. Усіх ахвотных сардэчна запрашаем!

 

  • Кл. Павел, які на працягу года быў у нашай парафіі на душпастырскай практыцы, вучыў дзяцей і апекаваўся міністрантамі, ужо заканчвае сваю практыку ў нашай парафіі. Вялікі дзякуй яму за ягоную паслугу ў нашай піярскай супольнасці і ў парафіі. Няхай Дух Св. кіруе, а св. Юзаф Каласанс апякуецца і выпрошвае патрэбныя ласкі ў піярскай харызме.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць і за вашы ахвяраванні. Няхай Бог усім Вам адудзячыць!

 

  • З душпастырскімі аб’явамі і з раскладам урокаў па рэлігіі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews