ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год А – 2020/ — 16.08.2020
З літургічнага календра:
17 жніўня (панядзелак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
20 жніўня (чацвер) – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
21 жніўня (пятніца) – успамін св. Пія X, папы.
22 жніўня (субота) – успамін Найсв. Панны Марыі Каралевы.
Таксама ў гэты а 12.00 гадзіне адбудзецца Урачыстая Св. Імша, падчас якой наша парафіянка с. Ганна Мацуль зложыць манаскія вечныя абяцанні ў Кангрэгацыі Сясцёр Назарэтанак. Да ўдзелу ў гэтых урачыстасцях, якія ўзначаліць наш Кс. Біскуп Ардынарый Аляксандр Кашкевіч, шчыра запрашаем.
Іншыя аб’явы:
- На св. Імшы а 10.00 гадзіне прачытаць перадшлюбныя
паведамленні.
- У канцы касцёла можна набыць каталіцкую прэсу.